Розьніца паміж вэрсіямі «Азначэньне (часьціна сказу)»

д
аздабленьне
д (Renessaince перанёс старонку Азначэньне (часьціна сказа) у Азначэньне (часьціна сказу): Артаграфія)
д (аздабленьне)
'''Азначэньне'''&mdash; [[Даданы член|даданы]] [[член сказа]], які абазначае прымету прадмета і адказвае на пытаньні '''''які ?''''', '''''чый ?'''''.<br />
 
Азначэньні бываюць:
* дапасаваныя
 
== Дапасаваныя азначэньні ==
Дапасаваныя азначэньні дапасуюцца да назоўнікаў у ліку, родзе й склоне. Такія азначэньні выражаюцца [[прыметнік]]амі, [[Парадкавы лічэбнік|парадкавымі лічэбнікамі]], [[займеньнік]]амі, [[дзеепрыметнік]]амі: ''Я песьні бяру'' '''''свае''''' ''ў дальні паход''. ([[Максім Танк|М. Танк]]). ''Недзе далёка за лугам успыхнулі'' '''''першыя''''' ''зоркі''. (А. Чарнышэвіч). ''Схіляецца долу'' '''''дасьпелае''''' '' жыта''. (К. Буйло).<br />
 
== Недапасаваныя азначэньні ==
Недапасаваныя азначэньні зьвязваюцца з азначаемым словам спосабам кіраваньня або прымыканьня. Такія азначэньні выражаюцца [[Ускосныя склоны|ўскоснымі склонамі]] [[назоўнік]]аў і займеньнікаў (з [[прыназоўнік]]амі ці бязь іх): ''Стук'' '''''дзятла''''' ''й'' '''''зязюлі''''' ''крык сустрэў вясёлае раньне''. ([[Аркадзь Куляшоў|А. Куляшоў]]). ''Вершы'' '''''паэта''''' &mdash; ''гэта яго біяграфія''. (А. Вялюгін).<br />
 
Недапасаваныя азначэньні выражаюцца часам нязьменнымі словамі &mdash; [[прыслоўе]]м і неазначальным{{Заўвага|Або па -іншаму інфінітыў}} дзеясловам: ''Праўда, яго гаворка'' '''''па-нямецку''''' ''была нясьмелая''. ([[Кузьма Чорны|К. Чорны]]). ''Букрэй перадаў па ланцужку каманду'' '''''спыніцца'''''. ([[Якуб Колас|Я. Колас]]).<br />
 
Недапапасаваныя азначэньні могуць выражацца непадзельнымі спалучэньнямі:
* спалучэньнем назоўніка ў [[Родны склон|родным склоне]] з прыметнікам: ''Дзе-нідзе паміж травы рдзелася'' '''''мутна-меднага колеру''''' ''балотная рудаўка''. ([[Зьмітрок Бядуля|З. Бядуля]]). ''Да яго зараз жа падбег рухавы чалавек'' '''''сярэдніх год'''''. (Я. Колас).
* спалучэньнем колькаснага лічэбніка з назоўнікам ва ўскосным склоне: ''А дарога'' '''''ў пяць нітак''''' ''павіваецца, бяжыць''. (Я. Колас).
* спалучэньнем назоўніка з прыметнікам ці дзеепрыметнікам: ''Сяргей Карага бледны,'' '''''з памутнелымі вачыма,''''' ''стаяў, прыпёршыся да сьцяны''. (Я. Колас). ''На посьцілцы ляжаў чалавек'' '''''зь бледным нерухомым тварам''''' ([[Міхась Лынькоў|М. Лынькоў]]).
* спалучэньнем неазначальнага дзеяслова з колькасным прыслоўем: ''Я вярнуўся дадому з прывычкай'' '''''многа чытаць'''''. (К. Чорны).
 
== ГлядзіГлядзіце таксама ==
* [[Аднародныя члены сказа]]
* [[Галоўныя члены сказа]]
 
[[Катэгорыя:Просты сказ]]
[[Катэгорыя:Сказ]]
[[Катэгорыя:Члены сказа]]
[[Катэгорыя:Даданыя члены сказа]]
27 813

зьменаў