Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Беларускія тэатры}}
Czalex (гутаркі | унёсак)
Радок 158:
* «Самотны Захад»
* «Я не пакіну цябе»<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=16788 Фядута А. Лістападаўскі джаз: (рэцэнзія) // Наша Ніва on-line: Культура / 15:17, 25 красавіка 2008] — Эл.рэсурс nn.by</ref>
 
== Будынак тэатра ==
Будынак Менскага гарадзкога тэатра стаў месцам правядзеньня некалькіх важных палітычных сходаў у першай палове XX стагодзьдзя.
 
2-8 сьнежня 1917 г. у будынку тэатра адбыўся I зьезд армій расейскага Заходняга фронту, у якім прынялі ўдзел 714 дэлегатаў, з іх 473 бальшавікі. Ганаровым старшынёй быў выбраны [[Уладзімір Ленін]]. У рабоце зьезда ўдзельнічалі прадстаўнікі ад цэнтральных бальшавіцкіх стурктураў Арджанікідзэ і Валадарскі. Зьезд заявіў аб прызнаньні бальшавіцкай улады ў Расеі, выбраў новае камандаваньне Заходняга фронту, у якім пануючае становішча занялі бальшавікі.
 
18-31 сьнежня 1917 года ў тэатры адбыўся [[Усебеларускі зьезд|Ўсебеларускі зьезд]], прадстаўнічы агульнанацыянальны зьезд, на якім сабраліся амаль 1900 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі для абмеркаваньня будучага дзяржаўна-палітычнага статуса Беларусі і сыстэмы кіраваньня. Зьезд быў гвалтоўна разагнаны расейскімі бальшавікамі, пад чыім кантролем на той момант знаходзіўся Менск. Сфармаваная на Зьезьдзе Рада працягнула дзейнічаць у падпольлі, у лютым-сакавіку 1918 года абвесьціла пра стварэньне незалежнай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]], існуе па сёньняшні дзень як [[Рада БНР]].
 
2—3 лютага 1919 года [[Часовы рабоча-сялянскі ўрад ССРБ]] правёў у будынку тэатра «Першы Усебеларускі зьезд Саветаў рабочых, салдацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў», на якім 230 дэлегатаў ад бальшавіцкіх структураў зацьвердзілі першую канстытуцыю ССРБ, абвесьцілі пра ўсталяваньне фэдэратыўнай сувязі ССРБ і РСФСР, вызначылі тэрыторыю ССРБ ў складзе Менскай і Гарадзенскай губэрняў, аддаўшы Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскую губэрні Савецкай Расеі. Адначасова было прызнана неабходным аб’яднаць ССРБ зь Літоўскай Савецкай Рэспублікай.
 
27 чэрвеня 1944 года ва ўмовах нямецкай акупацыі ў будынку тэатра адбыўся [[Другі Ўсебеларускі кангрэс]], скліканы беларускімі грамадзка-палітычнымі сіламі, аб’яднанымі вакол [[Беларуская Цэнтральная Рада|Беларускай Цэнтральнай Рады]]. Зьезд сабраў 1039 дэлегатаў, якія прадстаўлялі розныя раёны Беларусі, уключна зь Беласточчынай і Смаленшчынай, і беларускія згуртаваньні за мяжой. Зьезд прыняў рэзалюцыі, на якіх асуджалася савецкая і польская палітыка датычна Беларусі, пацьвярджаўся статус Беларусі як незалежнай дзяржавы, а таксама абвяшчалася пра БЦР як часовы найвышэйшы беларускі дзяржаўны орган.
 
== Глядзіце таксама ==