Пандэмія каранавіруснай інфэкцыі (2019): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
W (гутаркі | унёсак)
д +Крыніца
Радок 5:
== Узбуджальнік ==
Кітайскія навукоўцы вылучылі ўзбуджальніка — новы каронавірус і ўсталявалі генэтычную сувязь пасьлядоўнасьці яго геному. Вірус ня менш чым на 70% падобны па генэтычнай пасьлядоўнасьці на які выклікае цяжкі востры рэсьпіраторны сындром (вядомы таксама як атыповая пнэўманія). Інкубацыйны пэрыяд звычайна складае каля 5 дзён, але можа доўжыцца ад 2 да 14 дзён. Захворваньне становіцца заразным да зьяўленьня сымптомаў.
 
== Перадача ==
[[Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2]] перадаецца праз [[кашаль]] і [[чханьне]] ад заражанага чалавека, а таксама пры дакрананьні, праз дзьвярныя ручкі і паверхні (поручні) ў грамадзкім транспарце<ref name="а"/>.
 
== Папярэджаньне ==
Заражэньне каранавірусам прадухілялі праз частае мыцьцё рук з [[мыла]]м цягам 40 сэкундаў. Апрацоўка рук абеззаражвальнай рашчынай была дастатковай цягам 20 сэкундаў пры складзе — 80 % [[Этаноль|этанолю]], 1,45 % [[гліцэрын]]у і 0,125 % [[Перакіс вадароду|перакісу вадароду]]. Варта пазьбягаць дотыку рукамі да [[твар]]у — [[Вочы|вачэй]], носу і роту. Карысна прыкрываць [[рот]] і [[нос]] згінам [[Локаць|локця]] і [[сурвэтка]]й падчас [[Кашаль|кашлю]] і [[Чханьне|чханьня]]. У людных месцах і грамадзкім транспарце варта насіць [[Мэдычная маска|мэдычную маску]]. Таксама карысна трымацца на адлегласьці звыш мэтра ад людзей у грамадзкім месцы. Праветрываньне памяшканьня дазваляе зьнізіць вірусную нагрузку, як і дыханьне сьвежым паветрам на вуліцы<ref name="а">{{Артыкул|аўтар=Алена Кравец.|загаловак=Папярэджаны — значыць узброены|спасылка=http://zviazda.by/be/news/20200421/1587484097-papyaredzhany-znachyc-uzbroeny-adkazy-na-samyya-raspausyudzhanyya-pytanni|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=газэта|год=22 красавіка 2020|нумар=[http://zviazda.by/be/number/78-29192 78 (29192)]|старонкі=[http://zviazda.by/sites/default/files/22kra-2020_08.pdf 8]|issn=1990-763x}}</ref>.
 
== Праявы ==
Каля 85% заражаных пераносяць [[Каранавірусная інфэкцыя (2019)|каранавірусную інфэкцыю]] без сымптомаў і лёгка. Астатнім патрабуецца лекаваньне ад [[Застуда|застуды]] і [[Ліхаманка|ліхаманкі]]. У 5% заражаных каранавірус выклікае ўскладненьне ў выглядзе віруснага [[Запаленьне лёгкіх|запаленьня лёгкіх]]. Пры ўскладненьні цягам 24 гадзінаў разьвіваецца дыхальная недастатковасьць, што патрабуе вэнтыляцыі лёгкіх. Найчасьцей праявы немачы адзначаліся сярод людзей у веку за 65 гадоў. Пагрозу ўскладненьня выклікалі [[тытунепаленьне]], [[Рак (захворваньне)|рак]], [[вірус імунадэфіцыту чалавека]], сардэчны прыступ, [[атлусьценьне]], [[цукровы дыябэт]], хранічныя хваробы дыхальных шляхоў і кровазвароту<ref name="а"/>.
 
== Распаўсюджаньне ==
Радок 10 ⟶ 19:
11 сакавіка 2020 году СААЗ абвясьціла, што ўспышка набыла характар пандэміі, а 13 сакавіка — што яе цэнтрам стала Эўропа. 24 сакавіка ўлады Кітая зьнялі большасьць раней уведзеных абмежаваньняў сацыяльнага і эканамічнага характару, прызнаўшы, што распаўсюджваньне віруса ў гэтай краіне «у асноўным, блякаванае». Па дадзеных на 6 красавіка 2020, пацьверджана 1 330 931 выпадкаў заражэньня ў 204 краінах і тэрыторыях, 73 930 сьмяротных зыходаў, сярэдняя сьмяротнасьць складае 5,405%. Рэгіёны, найбольш падвергліся пандэміі па колькасьці тых, хто захварэў, — ЗША, Эўропа (Італія, Гішпанія, Нямеччына, Францыя, Вялікабрытанія), мацерыковы Кітай, Рэспубліка Карэя, Іран. Колькасьць выпадкаў заражэньня можа быць моцна заніжана — у першую чаргу, за кошт тых, у каго хвароба
працякае ў лёгкай форме. Некаторыя краіны (напрыклад, Італія, Беларусь і Швайцарыя) праводзяць палітыку адмовы ад тэставаньня асобаў, якія маюць толькі нязначныя сымптомы захворваньня.
 
На 20 красавіка 2020 году каля 2,5 млн чалавек заразіралася на [[каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2]] у 185 краінах. Зь іх 624 000 ачунялі і звыш 170 000 памерлі (сьмяротнасьць 21%). Найбольш пацярпелі: 1) ЗША — 786 000 захварэлых пры 72 000 ачунялых і 42 000 памерлых, 2) Італія — 181 000 заражаных пры 48 800 ачунялых і 24 000 памерлых, 3) [[Гішпанія]] — звыш 200 000 заражэньняў пры 20 800 памерлых<ref name="а"/>.
 
== Беларусь ==
{{Асноўны артыкул|Каранавірусная інфэкцыя ў Беларусі}}
На 20 красавіка 2020 году ў Беларусі выявілі 6264 выпадкі [[Каранавірусная інфэкцыя (2019)|каранавіруснай інфэкцыі]], у тым ліку 419 сярод лекараў. Зь іх ачуняла 514 захварэлых і памёр 51 чалавек (сьмяротнасьць 9%)<ref name="а"/>.
 
== Крыніцы ==