Па кім звоніць звон: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 16:
| ВікіКрыніца-тэкст =
}}
«'''Па кім звоніць звон'''» ({{мова-en|For Whom the Bell Tolls}}) — ваенны [[раман]] амэрыканскага пісьменьніка [[Эрнэст Гэмінгўэй|Эрнэста Гэмінгўэя]], апублікаваны ў [[1940]] годзе. У рамане распавядаецца гісторыя Робэрта Джордана, амэрыканскага добраахвотніка ў шыхтах рэспубліканцаў падчас [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі|Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі]]. Раман расцэньваюць як адзін зь лепшых у спадчыне аўтара<ref>Southam, B.C., Meyers, Jeffrey (1997). Ernest Hemingway: The Critical Heritage. New York: Routledge. с. 35–40, 314–367.</ref>, ён быў кандыдатам на Пуліцэраўскую прэмію [[1941]] году.
 
Гэмінгўэй пачаў пісаць «Па кім звоніць звон» у [[1939]] годзе, працуючы на [[Куба|Кубе]] і [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]. Праца над творам была скончана ў ліпені [[1940]] году, а ў кастрычніку яна была апублікаваная выдавецтвам Charles Scribner's Sons накладам у 75 тысячаў асобнікаў. Асновай для раману стаў асабісты вопыт аўтара, набыты, калі ён працаваў у Гішпаніі журналістам. Раман адразу ж атрымаў вядомасьць, стаў кнігай месяцу.