Беларуская краёвая абарона: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
Радок 34:
 
== Гісторыя ==
БКА была ўтворана паводле загадаў в.а. генэральнага камісара Беларусі [[Курт фон Готбэрг|Курта фон Готбэрга]] і прэзыдэнта [[Беларуская Цэнтральная Рада|Беларускай цэнтральнай рады (БЦР)]] [[Радаслаў Астроўскі|Радаслава Астроўскага]] ў лютым—сакавіку 1944. Узначальвала БКА Галоўнае камандаваньне на чале з маёрам [[Францішак Кушаль|Францішакам Кушалем]]. Аснову фармаваньня складала мабілізаванае мужчынскае насельніцтва [[1908]]—[[1924]] г.н. Усяго былі мабілізаваныя каля 25 тыс. чалавек, зь якіх плянавалася стварыць 48 батальёнаў па 450—500 чал. Да сярэдзіны красавіка 1944 было створана 38 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў, некаторыя зь якіх засталіся недаўкамплектаваныя<ref>Літвін, А. Аупацыя Беларусі (1941—1944). Пытанні супраціву і калабарацыі. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2000. — С. 187.</ref>. Афіцэры і падафіцэры БКА праходзілі падрыхтоўку на [[Афіцэрскія курсы БКА|3-хтыднёвых курсах]] у [[Менск]]у, радавыя — на месцах службы.
 
Галоўнай задачай БКА зьяўлялася барацьба супраць савецкіх партызан, якая праводзілася ў згодзе з паліцэйскімі ўладамі на месцах. Многія са створаных батальёнаў выкарыстоўваліся для аховы складаў, іншых гаспадарчых мэтаў. Пад уплывам агітацыі партызанаў і падпольшчыкаў, посьпехаў [[Чырвоная армія|Чырвонай Арміі]] частка вайскоўцаў БКА перайшла са зброяй да партызанаў.