Розьніца паміж вэрсіямі «Беларуская народная партызанка»

д
 
На пачатку ліпеня 1942 году на хутары ў раёне [[Івацэвічы|Івацэвічаў]] адбыўся першы зьезд камандзіраў Беларускае Самаабароны й прадстаўнікоў Беларускае Народнае Грамады ([[Сяргей Хмара]], [[Васіль Вір]], [[Юрка Стасевіч]]). У выніку была ўтвораная гэтак званая «[[Лава атаманаў]]», якая мела зьбірацца ў разе патрэбы і быць аб’ядноўваючым органам Беларускае народнае партызанкі, а кіраўніком лавы абраны атаман [[Якуб Харэўскі]]. На нарадзе прысутнічала 8 атаманаў: па аднаму з [[Ліпічанская пушча|Ліпічанскай пушчы]], [[Целяханы|Целяханшчыны]], [[Косаў]]шчыны, два з [[Пінск|Піншчыны]] й тры з [[Ружаны|Ружаншчыны]], але паводле іншых зьвестак удзельнікаў было 12. Кожны з атаманаў уплываў адразу на некалькі іншых аддзелаў Партызанкі, якія не маглі вылучыць сваіх прадстаўнікоў з прычыны «адсутнасьці палітычна вырабленых людзёў», але з большага трымаліся прабеларускага кірунку. На нарадзе была падтрымана ідэя Беларускае народнае грамады аб «засадзе ператрываньня», то бок чаканьня зручнага моманту для збройнага супраціву, а таксама было вырашана нападаць першымі толькі на марадзёраў і на тыя аддзелы, якія й пасьля першага папярэджаньня прадоўжваюць правакаваць нямецкія ўлады на расправу зь мясцовымі жыхарамі ці проста іх рабаваць. У лістападзе 1942 году была праведзеная другая канфэрэнцыя, але невядома менавіта на якой зь дзьвюх канфэрэнцыяў была ўтвораная ўласна Беларуская народная партызанка. Галоўны Штаб БНП ачоліў палкоўнік [[Іван Шанько]] — былы афіцэр [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]], які стаў камандзірам партызанскага аддзелу з Ружаншчыны й атрымаў падвышэньне рангу ад Лавы атаманаў. Таксама да кіраўніцтва належалі Васіль Вір (Пінскі), Сяргей Хмара й Юрка Стасевіч, пры тым апошні знаходзіўся ў атрадзе атамана [[Язэп Таўпека|Язэпа Таўпекі]].
 
Да моманту другой канфэрэнцыі нямецкае кіраўніцтва ўжо пасьпела сябе дыскрэдытаваць, таму было вырашана намагацца трымаць нэўтралітэт з савецкімі партызанамі ці нават спрабаваць супрацоўнічаць зь імі супраць немцаў. Тым ня менш, некаторыя аддзелы БНП бралі ўдзел у акцыях супраць польскай і савецкай партызанкі на [[Палесьсе|Палесьсі]] разам з [[Палеская сеч|Палескай Сеччу]] [[Украінская паўстанчая армія|УПА]]: атрады [[Якуб Харэўскі|Харэўскага]], [[Іван Перагуд|Перагуда]], Патрубейкі й Суворага дапамагалі атрадам [[Тарас Бульба-Баравец|Тараса Бульбы-Бараўца]] ў барацьбе з польскімі прасавецкімі партызанамі ў раёне [[Дубровіца|Дубровіцы]], [[Вялікая Глуша|Вялікай Глушы]], [[Камень-Кашырскі|Камень-Кашырскага]] й [[Любяшоў|Любяшова]]. У гэты час на [[Бранск|Браншчыне]], [[Магілёў]]шчыне й [[Смаленск|Смаленшчыне]] дзейнічалі незалежныя партызанскія аддзелы пад кіраўніцтвам беларускіх дзеячаў, зь якімі Беларуская народная партызанка мпрабаваласпрабавала наладзіць сувязь. На Смаленшчыну быў накіраваны складзены амаль з «усходнікаў» аддзел былога капітана Чырвонае Арміі атамана Кавалёва, але атрад удалося зьнішчыць у Цэнтральнай Беларусі дывэрсійнымі атрадамі [[Народны камісарыят унутраных справаў|НКУС]]. Тым ня менш перамовы з эсэрамі былі праведзеныя ў [[Віцебск]]у з дапамогай бурмістра [[Усевалад Родзька|УсеваладаЎсевалада Родзькі]], а паводле [[Васіль Вір|Васіля Віра]] на перамовах усе «ўсходнікі» размаўлялі [[Расейская мова|па-расейску]], але стаялі за незалежнасьць Беларусі і лічылі сябе беларусамі.<ref>http://jivebelarus.net/history/new-history/belarusian-partizans.html?page=4#lnk3 Беларуская Народная Грамада і Беларуская Народная Партызанка ў 1942-1943 гадах. Сяргей Ёрш</ref> Усталяваньню трывалых сувязяў эсэраў і Беларускае народнае партызанкі перашкодзілі савецкія і нямецкія спэцслужбы.
 
== Барацьба СССР супраць БНП ==
8054

зьмены