Дарапеевічы (прадпрыемства): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Gleb Leo (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 5:
 
=== Стварэньне ===
Агітацыя сялянаў пачалася ўжо ўлетку 1948 року. Паводле адміністрацыйнага падзелу вёска [[Дарапеевічы]] тады была ў складзе [[Дывінскі раён|Дывінскага раёну]], які сёньня ўжо не існуе. Амаль год вялася агітацыя райвыканкаму сярод сялянаў, перш чым пачалі паступаць першыя заявы. Гэтыя заявы падавала пераважна галеча, якая жадала палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. Тады ж таксама ў лясох яшчэ змагаліся [[Палеская сеч|антысавецкія партызаны]], якія адкрыта пагражалі тым, хто зьбіраўся жыць на новы лад.
 
Першым старшынём калгасу быў абраны тутэйшы жыхар Іван Шанько. Але ягоны тэрмін паўнамоцтваў быў надта кароткі, увосені 1949 году ў яго нарадзілася дачка, 21 верасьня вырашылі зрабіць хрэсьбіны, запрасілі гасьцёў. Да аднаго з вяскоўцаў прыйшлі мужчыны, якія прадставілі сябе супрацоўнікамі райвыканкаму і сказалі, што іх таксама клікалі на сьвята. Але гэтыя мужчыны аказаліся антысавецкімі партызанамі і забілі Івана Шайку.