Урад Беларускай Народнай Рэспублікі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Czalex (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 72:
Пасьля працяглага крызісу 11 кастрычніка 1922 замест Рады міністраў была ўтворана [[Дзяржаўная калегія БНР|Дзяржаўная калегія]] на чале з [[П. Крачэўскі]]м (шосты Ўрад БНР). 20 красавіка 1923 В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі выйшлі з гэтага органа, і меў месца ўрадавы крызіс. 23 жніўня 1923 сфармаваны сёмы ўрад БНР. У новую Раду народных міністраў БНР увайшлі [[А. Цьвікевіч]] (старшыня, міністар замежных справаў), [[Я. Варонка]] (міністар асьветы, неўзабаве выехаў у ЗША), [[В. Захарка]] (в.а. міністра фінансаў), [[Л. Заяц]] (дзяржаўны кантралёр) і [[У. Пракулевіч]] (дзяржаўны пісар). Аднак гэты кабінэт ня лічыцца паўнамоцным, паколькі ў пратаколе аб’яднанага сходу Прэзыдыюма Рады БНР і ўрада адсутнічаюць подпісы членаў Прэзыдыюма [[П. Бадунова]]й, [[Я. Мамонька|Я. Мамонькі]] і [[Н. Козіч]]а. Рада народных міністраў была сфармавана не пастановай Прэзыдыюма Рады БНР, яе склад прыняты «да ведама». У сувязі з пагаршэньнем адносін паміж беларускай палітычнай эміграцыяй і ўрадам Летувы 11 лістапада 1923 Прэзыдыюм Рады БНР і ўрад пераехалі ў [[Прага|Прагу]].
 
Паражэньне партызанскага руху ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], які падтрымлівалі ўрады В. Ластоўскага і А. Цьвікевіча, з аднаго боку, пэўныя посьпехі [[НЭП|новай эканамічнай палітыкі]], [[беларусізацыя|беларусізацыі]] і [[Узбуйненьне БССР|ўзбуйненьне БССР]], зь іншага, нарадзілі ў асяродзьдзі беларускай палітычнай эміграцыі прасавецкія настроі. Цьвікевіч выношваў ідэю стварэньня альтэрнатыўнага Радзе БНР цэнтру эміграцыі. Пра яго пляны стала вядома ў Менску. Кіраўніцтва КП(б)Б, якое мела на мэце раздрабніць паліт. эміграцыю, уступіла ў кантакт з «групай Цьвікевіча» і схіліла яго да роспуску ўрада БНР. Дзеля гэтага была заплянавана Другая Ўсебеларуская канфэрэнцыя ў [[Бэрлін]]е. Перад канфэрэнцыяй Рада народных міністраў абвясьціла ўрад БНР «зліквідаваным і спыніўшым сваю дзейнасць». Такім чынам, сёмы Ўрад БНР 15 кастрычніка 1925 самараспусьціўся, а Цьвікевіч і яго аднадумцы прызналі [[Менск]] цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі. Аднак [[П. Крачэўскі]] і [[В. Захарка]] не прызналі правамоцнымі гэтыя акты. Пасьля канфэрэнцыі ў Бэрліне старшынём Рады народных міністраў БНР стаў Захарка. У 1928-43 ён спалучаў гэту пасаду з выкананьнем абавязкаў старшыні Рады БНР. 3 сакавіка 1943 да сакавіка 1946 старшынём Рады БНР і Рада народных міністраў быў [[М. Абрамчык]]. 3 21 чэрвеня 1948 Рада народных міністраў БНР не фармавалася.
 
21 чэрвеня 1948 г. на Сэсіі Рады БНР у Ватэнштэце абраны Ўрад БНР у наступным складзе<ref name=rada1947>Рада БНР (1947-1970): Падзеі, дакументы, асобы. / Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. - Мінск: Кнігазбор, 2013 - сс. 403, 404</ref>:
Восьмы Ўрад БНР быў створаны ўжо пасьля Другой сусьветнай вайны.
* [[Вітаўт Тумаш]] - Прэм'ер-міністар і Міністараховы здароўя
* [[Аўген Калубовіч]] (Каханоўскі) - Першы Віцэпрэм'ер і Міністар замежных справаў
* [[Мікола Гарошка]] - Другі Віцэпрэм'ер і Міністар гароднае гаспадаркі
* [[Станіслаў Грынкевіч]] - Міністар унутраных справа
* [[Францішак Кушаль]] - Міністар вайсковых справаў
* [[Аляксандар Орса]] - Міністар культуры і веравызнаньняў
* [[Антон Адамовіч]] - Міністар прэсы і інфармацыі
* [[Лявон Галяк]] - Міністар юстыцыі
* [[Лявон Рыдлеўскі]] - Міністар працы і сацыяльнага забесьпячэньня
* [[Гіпаліт Паланевіч]] - Дзяржаўны сакратар
 
У пачатку жніўня 1948 г. прыйшло паведамленьне аб адмове В. Тумаша ад пасады, і 15 жніўня яе заняў Аўген Калубовіч.
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}