Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Цягнік: меркаваньне
д →‎Цягнік: артаграфія
Радок 9:
:::Дзякуй за намаганьні ў паляпшэньні артыкула. Засталіся яшчэ два моманты, дзе незразумела да чаго расейскія чыгункі ў артыкуле Беларускай Вікіпэдыі агульнай тэматыкі: ''На расейскіх чыгунках дапушчальна прычапляць да пасажырскіх цягнікоў (акрамя прыгарадных) несуцэльнамэталічныя вагоны службова-тэхнічнага прызначэньня'' і ''У адпаведнасьці з правіламі тэхнічнай эксплюатацыі расейскіх чыгунак, цягнікі падзяляюцца на наступныя катэгорыі''. Таксама ў разьдзеле «Рэкорды» падразьдзел у «У СНД» апавядае фактычна пра рэкорды на расейскіх чыгунках (з выняткам аднаго савецкага ўкраінскага, які незразумела якое дачыненьне мае да СНД), а ў разьдзеле «Аварыі і крушэньні» лягічнай была б наяўнасьць трох падразьдзелаў «У Беларусі», «У сьвеце» і «Тэрарыстычныя акты» (без «У Расеі», якую мабыць, часткова можна дадаць да «У сьвеце») — бо незразумела, навошта такая ўвага да гісторыі Расеі ў Беларускай Вікіпэдыі? Дадам яшчэ, што ў час папярэдняга абмеркаваньня заўвагай з майго боку было пазначэньне друкаваных крыніцаў на мове арыгіналу (расейскай), бо ў спасылках арыгінальная мова хоць бы паказваецца з дапамогай вынаскі «ru», а тут жа, увогуле, нейкі гамон — правяральнасьць роўная нулю, бо ў бібліятэцы кнігу з такой назвай-аўтарам знайсьці немагчыма. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 18:49, 20 траўня 2020 (+03)
::::Дзякую за прапановы. Прыбраў падразьдзел «У СНД». Перанёс частку падразьдзелу «У Расеі» ў разьдзел «Аварыі і крушэньні». Запоўніў палі «арыгінал» да іншамоўных кніг у разьдзеле «Літаратура». Дадаў [[Шаблён:Заўвагі]] для 7 заўвагаў у крыніцах.--[[Удзельнік:W]] 11:33, 21 траўня 2020 (UTC+3)
:Я бы яшчэ прывёў некалькі прыкладаў цікавых музэяў, прысьвечаных цягнікам/чыгунцы/трамваям і загадаўзгадаў бы некалькі гарадоў (у першую чаргу — беларускіх), дзе ёсьць помнікі цягнікам. Але гэта не тэрмінова. Ну, і як заўсёды, заўвага да перакладаў: назвы песьняў і гуртоў прынята падаваць у арыгінале, пераклады можна падаваць у дужках.--[[Удзельнік:Lesnas ättling|Lesnas ättling]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Lesnas ättling|гутаркі]]) 12:36, 21 траўня 2020 (+03)