Талін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне Талінская затока
Метка: рэдактар вікітэксту-2017
Радок 65:
|Сайт = [http://www.tallinn.ee www.tallinn.ee]
}}
'''Та́лін''' ({{мова-et|Tallinn}}) — сталіца і галоўны марскі порт [[Эстонія|Эстоніі]]. Ён разьмешчаны на паўночнымўсходнім узьбярэжжы [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]], на паўднёвым беразе [[Талінская затока|Талінскай затокі]] [[Фінскі заліў|Фінскага заліва]], у 80 км на поўдзень ад [[Хэльсынкі]], на ўсход ад [[Стакгольм]]а і на захад ад [[Санкт-Пецярбург]]у. З XIII стагодзьдзя па 1918 год і на кароткі час падчас нацысцкай акупацыі Эстоніі з 1941 па 1944 год, горад быў вядомы як Рэвэль<ref>[https://books.google.com/?id=aMEnNczUZLsC&dq=tallinn+reval World and Its Peoples, Volume 8 of Estonia, Latvia, Lithuania, and Poland]. Marshall Cavendish. 2010. p. 1069. ISBN 9780761478966.</ref>. Талін займае плошчу ў 159,2 км² і мае насельніцтва ў 444 215 чалавек. Прыкладна 33% ад агульнай колькасьці насельніцтва Эстоніі жыве ў Таліне.
 
Талін быў заснаваны ў 1248 годзе, але самыя раньнія чалавечыя паселішчы датуюцца 5000 гадоў таму, што робіць яго адным з найстарэйшых гарадоў Паўночнай Эўропы. У 1219 годзе пасьля пасьпяховага налёту на чале з каралём Даніі [[Вальдэмар II|Вальдэмарам II]] навакольлі былі захоплены данцамі, а затым пераходзіў пад скандынаўскі, нямецкі і расейскі кантроль. Дзякуючы свайму стратэгічнаму разьмяшчэньню, горад стаў буйным гандлёвым цэнтрам, асабліва з XIV да XVI стагодзьдзя, калі ён пашырыў свой уплыў у [[Ганзэйскі зьвяз|Ганзэйскім зьвязе]].