Вікіпэдыя:Вайна рэдагаваньняў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
{{Правіла}}
→‎Як сябе паводзіць?: паводле прыкладаў з БКП-2005
 
Радок 34:
== Як сябе паводзіць? ==
 
Ваяўніча настроеным ўдзельнікам варта зьмяніць свае звычкі і спрабаваць знаходзіць кансэнсус з апанэнтамі, заснаваны на абмеркаваньні рознагалосьсяў, якія выяўляюцца ўжо па першым «адкаце». Перш чым уцягнуць сябе ў вайну рэдагаваньняў, абмяркуйце прапанаваныя вамі зьмены на старонцы абмеркаваньня артыкула або на старонцы абмеркаваньня вашага апанэнта. Помніце, што ў інтэрнэце ўвава ўмовах абмежаванага кантакту зь іншым чалавекам вельмі лёгка няслушна патлумачыць яго намеры або пераацаніць ўзровень яго агрэсіўнасьці. Упэўненасьць у тым, што ваш апанэнт «ня мае рацыі», «неканструктыўны», або ў тым, што ён прасоўвае свой ненэўтральны пункт гледжаньня, ня можа быць апраўданьнем для вайны рэдагаваньняў.
 
Каб не чыніць дзеяньняў, якія спараджаюць войны рэдагаваньняў, рэкамэндуецца выразна тлумачыць ўсе свае адкаты. У відавочных выпадках (адкат рэдагаваньня, якое парушае правіла) можа быць дастаткова зрабіць камэнтар да рэдагаваньня, але ў больш складаных выпадках настойліва рэкамэндуецца адразу напісаць тлумачэньне на старонцы абмеркаваньня артыкула (пры гэтым у камэнтары да рэдагаваньня пажадана на гэта паказаць, напрыклад, напісаўшы «гл. абмеркаваньне»). Старайцеся ня весьці дыскусіяў у выглядзе абмену рэплікамі ў камэнтарах да адкатаў, бо такая дыскусія мае абмежаваны фармат. Канструктыўна дамоўцеся на старонцы абмеркаваньня артыкула, а потым ужо зрабіце ўзгодненае рэдагаваньне.