Касьцёл Сьвятой Соф’і і кляштар дамініканаў (Берасьце): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Архітэктура: дапаўненьне
Радок 43:
=== Касьцёл ===
Касьцёл — 1-[[нэф]]авая [[базыліка]] з 2 бакавымі капліцамі, накрытымі купаламі. Нэф пераходзіў у крыху вузейшы за яго [[прэзьбітэрыюм]] з прастакутнай [[апсыда]]й. З поўдня да яго далучаліся [[сакрыстыя]] і скарбніца. Галоўны фасад падзяляўся [[пілястра]]мі і разьвітым [[антаблемэнт]]ам і завяршаўся фігурным шчытом з [[Валюта (архітэктура)|валютамі]].
 
У мастацка-стылявых адносінах у храме ўвасоблены прыкметы мясцовага «сармацкага» барока, якое расквітнела ў часы праўленьня караля-«сармата» Яна ІІІ Сабескага. Па баках галоўнага фасаду, у адну лінію зь ім, разьмяшчаліся прызматычныя аб’ѐмы зь вітымі ўсходамі ўнутры, што рабіла яго больш шырокім за нэф і падобным да тэатральнай заслоны, якая закрывае ад гледача агульную кампазыцыю збудаваньня. Фасад-куліса быў аздоблены клясычным ордэрам у барочнай інтэрпрэтацыі і па ўсѐй шырыні завяршаўся фігурным атыкавым франтонам з буйнымі валютамі. Даволі аскетычную архітэктуру збудаваньня ўзбагачалі разьмешчаныя сымэтрычна па баках нэфу вялікія, квадратныя ў пляне капліцы зь плястычнымі купаламі і сьветлавымі ліхтарамі ўверсе. Падобныя мэмарыяльныя купальныя капліцы былі папулярнымі ў рэнэсанснай архітэктуры Кракава, Львова і Вільні (капліцы Ягелонаў і Вазаў на Вавэлі, сьв. Казімера віленскай катэдры.<ref>Габрусь Т. В. Гісторыка-культурны аспект пачатку будаўнічай дзейнасці ордэна дамініканцаў у Беларусі // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 17 / навук. рэд. А.І. Лакотка; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск : Права і эканоміка, 2014. С. 15.</ref>
 
Унутраная прастора перакрывалася цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі. Інтэр’ер вызначаўся багатым малярска-разьбярскім аздабленьнем, яго ўпрыгожвалі 7 драўляных пазалочаных алтароў. Пры галоўным алтары знаходзілася надмагільле Соф’і Бухавецкай з партрэтам.