Вята (вёска): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вялікае Княства Літоўскае: выпраўленьне спасылак
Радок 55:
== Гісторыя ==
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Першы пісьмовы ўпамін пра Вяту зьмяшчаецца ў прывілеі [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] ад 24 кастрычніка 1515 году ўладальніку гэтых мясьцінаў [[Іван Сапега|Івана Сапегу]] на пабудову пры ўтоцы Вяты ў Дзьвіну замка, заснаваньне мястэчка, торгу і корчмаў. У 1556 годзе Вята знаходзілася ў валоданьні князёў [[Пронскія|Пронскіх]], а ў 1566 годзе «[[Дворышча (тып паселішча)|двор]]» зь мястэчкам перайшлі да [[ваяводы рускія|ваяводы рускага]] [[Мікалай Сіняўскі|Мікалая Сіняўскага]]<ref>Васільеў С. Вята: Мекка для археолагаў // «Міёрскія навіны»,. 18 верасьня 2013 г.</ref>.
 
Вяцкі замак значыцца на мапах Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стагодзьдзяў, аднак пазьней зьвестак пра яго няма. Напэўна, у [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] 1654—1667 гадоў маскоўскія захопнікі зруйнавалі замак, па чым ён не аднавіўся.