Васіль Русак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 19:
Прымаў удзел у [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]] ў чыне прапаршчыка на Паўночным фронце. З 1917 сябра [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускае сацыялістычнае грамады]], адзін зь лідэраў Беларускае рады беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту, удзельнік Беларускага вайсковага зьезду ў Віцебску. Удзельнік [[Першы Ўсебеларускі кангрэс|Першага Ўсебеларускага кангрэсу]] ў [[Менск]]у (сьнежань 1917)<ref name="збройны">{{Кніга|аўтар = [[Уладзімер Ляхоўскі|Ул. Ляхоўскі]], [[Уладзімер Міхнюк|Ул. Міхнюк]], [[Аляксандра Гесь|А. Гесь]]|частка = |загаловак = Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах|арыгінал = |спасылка = http://www.belhistory.eu/wp-content/themes/ah/library/slucky_zbrojny_chyn.pdf|адказны = |выданьне = 2-ое выд. дапрац.|месца = Менск|выдавецтва = Энцыклапедыкс|год = 2006|том = |старонкі = 295—296|старонак = 400|сэрыя = |isbn = 985–6599–25–3|наклад = }}</ref>.
 
У пачатку 1918 году працуе ў Беларускім камітэце Воршы, пазьней вяртаецца на Случчыну, уключаецца ў дзейнасьць культурніцкае арганізацыі «[[Папараць-Кветка (арганізацыятаварыства)|Папараць-Кветка]]». З траўня 1918 году ў [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў]], уваходзіць у ейны ЦК. Увосень таго ж году арыштаваны немцамі, пасьля вызваленьня ў сьнежні — адзін з арганізатараў «Саюзу абароны краю». З прыходам бальшавікоў працаваў у валасных ды вясковых установах павету як выбраны ад сялянства, адначасова займаецца нацыянальна-культурнай працай<ref name="збройны"/>.
 
У сакавіку 1919 году арыштаваны бальшавікамі, але празь месяц без выстаўленьня абвінавачаньня выпучаны пад заклад 3 тыс. рублёў, якія сабралі мясцовыя сяляне. Усё лета хаваўся ад ЧК у сялянскіх хатах. У час польска-савецкае вайны актыўны ўдзельнік антыпольскага падпольнага руху, сябра [[Беларускі нацыянальны камітэт (Слуцак)|Слуцкага Беларускага нацыянальнага камітэту]], кіраваў беларускім хорам «Папараць-Кветкі», разам зь ейнай драматычнай дружынай езьдзіў па павеце з спэктаклямі, у якіх браў удзел як артыст пад псэўданімам Базыль Карусь.
Радок 29:
Ратуючыся ад польскае дэфэнзывы, у траўні 1922 году ў [[Коўна|Коўне]] ([[Летува]]), займаўся арганізацыяй партызанскіх аддзелаў на Віленшчыне супраць палякаў, зьвязаны зь летувіскімі стралецкімі арганізацыямі<ref name="збройны"/>.
 
У канцы 1922 году з рэкамэндацыі прадстаўніцтва БНР у Коўне выяжджае на вучобу ў [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыну]], дзе ўвосень 1923 году паступае ў Праскую вышэйшую тэхнічную школу на агранамічны факультэт. У час вучобы актыўна ўдзельнічае ў грамадзка-палітычным жыцьці беларускае эміграцыі: уваходзіць у Загранічную групу [[БПСР]], адзін з кіраўнікоў Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў за граніцай і Заходняй Беларусі ([[АБСА]]), працуе ў [[Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны|Беларускім (Крывіцкім) культурна-асьветным таварыстве імя Ф. Скарыны]], супрацоўнічае з часапісам «[[Перавясла]]» ды інш. Пасьля атрыманьня вышэйшае адукацыі застаецца жыць у [[Прага|Празе]]<ref name="збройны"/>.
 
Узяўшы шлюб з чэскай дзяўчынай, пасьпяхова займаецца прадпрымальніцтвам. У 1931 годзе ўзначаліў [[Беларускі нацыянальны камітэт (Прага)|Праскі Беларускі нацыянальны камітэт]], за свой кошт падрыхтаваў і выслаў у [[Ліга Нацыяў|Лігу Нацыяў]] мэмарандумы на францускай мове ў абарону нацыянальных і сацыяльных правоў беларускага народу. У 1934 годзе выдаў на лацінцы «Biełaruski śpieŭnik», фундаваў выданьне часапісу «[[Iskry Skaryny]]». У 1936 годзе разам з украінцамі-эмігрантамі арганізаваў у Празе сумесны беларуска-ўкраінскі фэст народнае песьні. Улетку 1939 году выдаў на [[нямецкая мова|нямецкай мове]] інфармацыйную брашуру «Bielarus — Weissruthenien» з этнаграфічнай мапай Беларусі<ref name="збройны"/>.
 
У 1941 годзе паводле асабістага праекту з дапамогай А. Жука выдаў паштоўкі з гербам [[Пагоня]], які спалучаў беларускага вершніка й імянны знак [[Францішак Скарына|Францішка Скарыны]] (сонца з маладзіком)<ref name="збройны"/>.
Радок 43:
 
== Літаратура ==
* [[Спадчына (часопіс)|Спадчына]] 6-1995, Ліст Васіля Русака [[Кастусь Езавітаў|Кастусю Езавітаву]]
* {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}