Залаты век беларускай гісторыі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: гэта не крыніца
д СССР — савецкі
 
Радок 1:
'''«Залаты́ век»''' у беларускай гісторыі — [[Мэтафара|мэтафарычны]] [[тэрмін]], які датычыць пэўнага паслабленьня і, нават, частковага і часовага адступленьня (1500—1570-я, асабліва 3-я чвэрць XVI ст.) польскае й каталіцкае культурна-рэліґійнае [[Экспансія|экспансіі]], якая ажыцьцяўлялася цягам канца XIV—XVII стагодзьдзяў на беларускіх і ўкраінскіх (тады — [[Усходнія славяне|усходнеславянскіх]] і [[Праваслаўе|праваслаўных]]) землях [[ВКЛ]]. У практыцы, што прыжылася ў XX ст., тэрмінам часам карыстаюцца ў дачыненьні да ўсяго XVI стагодзьдзя, што ня цалкам правільна.
 
Аўтарства тэрміну належыць, як мяркуецца, тагачаснаму пісьменьніку і публіцысту [[Фёдар Еўлашоўскі|Фёдару Еўлашоўскаму]]. У прапаґандысцкай літаратуры радавыхсавецкіх часоў аўтарства тэрміну часам няслушна прыпісвалі «[[Беларускі нацыяналізм|беларускім буржуазным нацыяналістам]]», асабліва [[Вацлаў Ластоўскі|Вацлаву Ластоўскаму]].
 
З канца XX стагодзьдзя ў беларускай гістарыяґрафіі тэрмін часта ўжываецца пашырана, з агульнаю прывязкаю да пэрыяду XV—XVI стагодзьдзяў.