Розьніца паміж вэрсіямі «Зэмбін»

Памер не зьмяніўся ,  5 месяцаў таму
апячатка дмаы -> дамы
(артаграфія)
(апячатка дмаы -> дамы)
 
 
=== Найноўшы час ===
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Зэмбін абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]], дзе ў 1924 годзе стаў цэнтрам [[Зэмбінскі раён|раёну]] (з 1927 году ў Барысаўскім раёне). На 1926 год у мястэчку быў 141 двор (у маёнтку — 12), працавалі пошта, лясьніцтва, амбуляторыя, аптэка, цырульня, 7-гадовая школа, жыдоўская пачатковая школа, народны дом, вэтэрынарны пункт, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства, кравецкая, шавецкая, 2 сталярныя, 3 гарбарныя майстэрні, 5 кузьняў, паравы млын, 2 пякарні, 2 маслабойні, 24 крамы (зь іх 21 прыватная), 2 заезныя дмаыдамы. 27 верасьня 1933 году статус паселішча панізілі да вёскі. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] зь ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году Зэмбін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 17 ліпеня 1941 году нацысты расстралялі 927 жыдоў.
 
На 1971 год у Зэмбіне было 294 двары, на 1994 год — 744, на 1997 год — 328. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус [[Аграгарадок|аграгарадку]].
Ананімны ўдзельнік