Джонатан Страўд: розьніца паміж вэрсіямі

брытанскі пісьменнік фантаст аўтар кніг для дзяцей і падлеткаў
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Сайт |імя = Wikipedia<br />Вікіпэдыя |лягатып = 150пкс |...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 18:16, 6 траўня 2020

Вікіпедыя (па-ангельску. Wikipedia) - агульнадаступная шматмоўная універсальная інтэрнэт-энцыклапедыя з навейшай інфармацыяй,

Wikipedia
Вікіпэдыя
Шматмоўны партал Вікіпэдыі. Тут паказаны буйнейшыя галіны праекту.
Здымак экрана шматмоўнага парталу Вікіпэдыі
Слоган Свабодная энцыкляпэдыя, якую можа рэдагаваць кожны
Тып Інтэрнэт-энцыкляпэдыя
Даступныя мовы 288 актыўна рэдагуемых (298 агулам)[1]
Уладальнік Фундацыя «Вікімэдыя
Аўтар Джымі Ўэйлз і Лары Сэнгер
Пачатак працы 15 студзеня 2001 году
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя неабавязковая (у некаторых падзелах абавязковая для рэдагаваньня артыкулаў)
Прыбытак 0
Актуальны стан Актыўны
Рэйтынг Alexa 6
wikipedia.org

Уладальнік сайта - амерыканская некамерцыйная арганізацыя "Фонд Вікімедыя», мае 37 рэгіянальных прадстаўніцтваў.

На травень 2018 года раздзелы Вікіпедыі ёсць на 301 мове, а таксама на 493 мовах у інкубатары. Яна змяшчае больш за 40 мільёнаў артыкулаў. Інтэрнэт-сайт Вікіпедыі з'яўляецца пятым па наведвальнасці сайтам у свеце .

Галоўнай асаблівасцю Вікіпедыі з'яўляецца тое, што ствараць і рэдагаваць артыкулы ў яе можа любы карыстальнік Інтэрнэту . Усе ўносяцца такімі добраахвотнікамі змены неадкладна становяцца даступнымі для прагляду ўсім наведвальнікам сайта. У снежні 2013 года ў заяве ЮНЭСКА з нагоды ўзнагароджання Джымі Вэйлса, заснавальніка Вікіпедыі, вікіпедыя атрымала Залаты медаль,

Вікі — тэхналёгія супольнага стварэньня сайтаў — ад гавайскага wiki + энцыкляпэдыя) — шматмоўная агульнадаступная свабодна распаўсюджваная інтэрнэт-энцыкляпэдыя, ствараная супольнай працай добраахвотных аўтараў і каардынаваная непрыбытковай арганізацыяй Фундацыяй Вікімэдыі, якая знаходзіцца ў Сэнт-Пітэрзбэрзе (Флорыда). Распачатая Джымі Ўэйлзам і Лары Сэнгерам ў 2001 годзе Вікіпэдыя зьяўляецца найбуйнейшым і самым папулярным даведнікам у інтэрнэце, які вельмі хутка разьвіваецца.

Вікіпэдыя прываблівае мноства наведнікаў, якія прачытваюць больш за 47 млн артыкулаў на 298 мовах сьвету. Самы аб’ёмны з моўных разьдзелаў Вікіпэдыі, ангельскамоўны, утрымлівае больш за 5 540 000 артыкулаў (на студзень 2018 году). Артыкулы ў Вікіпэдыі пішуцца добраахвотнікамі грамады з усяго сьвету, і амаль усе гэтыя артыкулы могуць быць выпраўлены ці дапоўнены любым чалавекам праз інтэрнэт.

Аўтарскае права на матэрыялы Вікіпэдыі рэгулюецца ліцэнзіяй GNU FDL і адпавядае GPL-ліцэнзіі, якая выкарыстоўваецца для свабоднага праграмнага забесьпячэньня. Ліцэнзія дазваляе свабодна зьмяняць і распаўсюджваць інфармацыю і нават прадаваць яе, аднак забараняе заяўляць свае правы на створаную грамадзкасьцю інфармацыю пасьля ўнясеньня якіх-небудзь зьменаў і дапаўненьняў. Пры гэтым стваральнікі Вікіпэдыі настойліва заклікаюць не разьмяшчаць у ёй матэрыялаў, абароненых аўтарскім правам, бяз згоды праваўладальнікаў.

Статус Вікіпэдыі як крыніцы інфармацыі доўгі час ставіўся пад сумнеў. Энцыкляпэдыю хвалілі за тое, што яна бескаштоўна распаўсюджвалася, рэдагавалася і таму што яна вельмі шырокая; але яе крытыкавалі за несыстэматычнасьць, перавагу згоды над мандатам і за відавочную недастатковасьць адказнасьці і аўтарытэтнасьці ў параўнаньні з традыцыйнымі энцыкляпэдыямі. Артыкулы Вікіпэдыі цытуюцца ў СМІ і ў акадэмічным асяродзьдзі.

Праект зьяўляецца некамэрцыйным і разьвіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным зьяўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпэдыі. Арганізатар — амэрыканскі фонд Wikimedia Foundation Inc.

вікіпэдыя Свабодная энцыклапедыя, якую можа рэдагаваць кожны,

Гісторыя

Вікіпэдыя пачалася як праект падобны да Нупэдыі, бясплатнай ангельскамоўнай онлайн-энцыкляпэдыі, артыкулы ў якой пісалі адмыслоўцы, а затым артыкулы праходзілі складаны працэс фармальнай праверкі. Нупэдыя была заснавана 9 сакавіка 2000 году, і была ўласнасьцю Bomis Inc, кампаніі, якая валодала таксама аднайменным вэб-парталам. Галоўнымі фігурамі гэтага праекту былі Джымі Ўэйлз, галоўны выканаўчы дырэктар Bomis, і Лары Сэнгер, галоўны рэдактар ​​Нупэдыі, а пазьней Вікіпэдыі. Нупэдыя спачатку друкавалася пад уласнай ліцэнзіяй адкрытага кантэнту, а затым перайшла на GNU Free Documentation License перад стварэньнем Вікіпэдыі паводле патрабаваньня Рычарда Столмэна.

Суполка ўдзельнікаў і мадэль рэдагаваньня

Кампэтэнтнасьць і перадузятасьць

Крытыка Вікіпэдыі апэлюе да сыстэматычнай перадузятасьці і няўзгодненасьці праекту, да яго палітыкі, якая ўхваляе дасягненьне кампрамісу паміж удзельнікамі ў працэсе рэдагаваньня артыкулаў. Як вынік, сучасныя папулярныя тэмы з адносна нізкай агульначалавечай каштоўнасьцю аказваюцца больш поўна і цікава асьвечанымі, чым, напрыклад, гістарычныя асобы, чый глябальны ўклад і ўплыў зьяўляецца больш значным. Таксама падвяргаюцца сумневу дакладнасьць і кампэтэнтнасьць энцыкляпэдыі. Крытыкуецца і безабароннасьць супраць вандалізму, наяўнасьць ілжывай і неправеранай інфармацыі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  Джонатан Страўдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў