Паўднёвая Амэрыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:LocationSouthAmerica.png|міні|270пкс|Паўднёвая Амэрыка]]
'''Паўднёвая Амэ́рыка''' — адзін з шасьці [[кантынэнт]]аў [[Зямля|Зямлі]]. Паўднёвая Амэрыка мае плошчу 17 843 000 км² і зьяўляецца чацьвертым па велічыні кантынэнтам Зямлі. На тэрыторыі Паўднёвай Амэрыкі пражывае каля 360 мільёнаў чалавек. У [[1494]] годзе Паўднёвая Амэрыка была падзеленая [[Папа|Папам Рымскім]] паміж [[Партугалія]]й і [[Гішпанія]]й паводле Тардэсьвільскага пагадненьня. Усходняя частка кантынэнту, на якой знаходзіцца сёньня [[Бразылія]], перайшла да Партугаліі, заходняя адышла пад валоданьне Гішпаніі. Менавіта таму ў Бразыліі размаўляюць сёньня на [[партугальская мова|партугальскай мове]], а амаль што ва ўсіх астатніх краінах — на [[гішпанская мова|гішпанскай]].
 
Большая частка насельніцтва жыве побач заходніх ці ўсходніх берагоў кантынэнту, у той час як цэнтар і крайні поўдзень зьяўляюцца маланаселенай тэрыторыяй. На заходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі пераважаюць горы [[Анды]], у той час, як усходняя частка зьмяшчае як горныя рэгіёны, гэтак і вялікія нізіны, якія месьцяцца па цячэньні рэкаў [[Амазонка]], [[Парана (рака)|Парана]] і [[Арынока]]. Большая частка кантынэнту ляжыць у [[тропікі|тропіках]]. У склад Паўднёвай Амэрыкі таксама ўваходзяць розныя астравы, большасьць зь якіх належыць краінам кантынэнту. [[Вялікія Антыльскія астравы|Вялікія]] і [[Малыя Антыльскія астравы]] [[Карыбскае мора|Карыбскага мора]] адносяцца да [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыкі]].