Розьніца паміж вэрсіямі «Нябесная мэханіка»

няма апісаньня зьменаў
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Праўка праз мабільную вэрсію сайту
 
'''Нябе́сная мэхані́ка''' — разьдзел [[астраномія|астраноміі]], які вывучае рух [[нябеснае цела|нябесных целаў]] і іх сыстэмаў у прасторы пад узьдзеяньнем [[сіла|сілаў]] [[гравітацыя|гравітацыі]] і сілаў іншай фізычнае прыроды. Нябесная [[мэханіка]] вывучае фігуры нябесных целаў і іх устойлівасьць, шмат спрыяе разуменьню працэсаў паходжаньня і разьвіцьця нябесных целаў і іх сыстэмаў. Практычныя задачы нябеснай мэханікі ўключаюць вызначэньне элемэнтаў арбіт нябесных целаў паводле дадзеных назіраньняў, у перадвылічэньні месцаў нябесных целаў. На базе нябеснае мэханікі разьвіваецца новая галіна навукі, дынаміка касьмічнага палёту.
 
Фундамэнт нябеснае мэханікі складаюць [[законы Ньютана]], а таксама [[закон гравітацыі]]. Гэтыя законы тэарэтычна абгрунтоўваюць атрыманыя экспэрымэнтальным шляхам [[законы Кеплера]], якія апісваюць рух [[плянэта|плянэтаў]] і іх спадарожнікаў па [[арбіта]]х.
Ананімны ўдзельнік