Ніжнякамск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д пасьлядоўнасьць назваў
W (гутаркі | унёсак)
Радок 7:
Заснаваны ў 1961 годзе на тэрыторыі Чэлнінскага раёну (цяпер Тукаеўскі). Першапачаткова паселішча мела назву Ніжнякамскі. Горад стаў вынікам маштабнай праграмы прамысловай забудовы тэрыторыі на левым беразе ракі Камы. Ніжнякамск стаў своеасаблівай экспэрымэнтальнай пляцоўкай, на якой адпрацоўвалі новыя прыёмы пляніроўкі і забудовы гарадоў. Выразнае функцыянальнае раянаваньне тэрыторыі гораду бачна па тым, як жылыя раёны гораду аддзеленыя ад прамысловай зоны хімкамбіната. Прамзона разьмяшчаецца на адлегласьці ў некалькі кілямэтраў на ўсход ад гарадзкіх мікрараёнаў. Рашэньне пра праектаваньне прамысловага раёну вакол сучаснага Ніжнякамску было прынятае ў 1958 годзе Саветам міністраў СССР. Плянавалася пабудаваць самы буйны ў Эўропе комплекс для перапрацоўкі нафты. Сыравіну для гэтага заводу здабывалі на паўднёвым усходзе Татарстану. Таксама плянавалася вырабляць новыя віды плястмас, сынтэтычнага [[каўчук]]а і іншай вуглявадароднай [[Сыравіна|сыравіны]] для далейшай хімічнай перапрацоўкі. Ніжнякамск быў пабудаваны па праекце Дзяржаўнага інстытуту праектаваньня гарадоў (Гіпрагор)<ref>{{Спасылка|url=http://www.giprogor.ru/ru/node/20#gsc.tab=0|загаловак=История|выдавец=ОАО Российский институт градостроительства и инвестиционного развития|дата=28 мая 2017|мова=ru}}</ref>. [[Генэральны плян]] забудовы гораду атрымаў залаты мэдаль на [[ВДНГ]] СССР. Першы і другі санна-трактарны цягнікі з энтузіястамі-першабудаўнікамі прыбылі ў раён сяла Афанасава адпаведна 25 сьнежня 1960 году і 2 студзеня 1961 году. Ад 12 студзеня 1965 году Ніжнякамск зьяўляецца цэнтрам Ніжнякамскага раёну<ref name="history">{{Спасылка|url=http://e-nkama.ru/raion/History/history.php|загаловак=История|выдавец=Официальный сайт Нижнекамского муниципального района|мова=ru|дата=27 мая 2017}}</ref>, у склад якога ўключаная частка тэрыторыі Чэлнінскага раёну.
 
У 1966 годзе Ніжнякамск атрымаў статус гораду. Сёньня ў Ніжнякамску працуюць прадпрыемствы [[Нафтахімічная прамысловасьць|нафтахімічнай]] і [[Нафтаперапрацоўчая прамысловасьць|нафтаперапрацоўчай прамысловасьці]] АТАТПАТ «[[Ніжнякамскнафтахім]]», АТАТ «Ніжнякамскшына», АТАТ «Ніжнякамскі нафтаперапрацоўчы завод», АТАТ «Завод тэхнічнага вугляроду». Маюцца прадпрыемствы [[Энэргетыка|энэргетыкі]], [[Харчовая прамысловасьць|харчовай прамысловасьці]], прамысловага [[будаўніцтва]]. Паводле аб’ёму прадукцыі, якая штогод вырабляецца прадпрыемствамі гораду, Ніжнякамск пераўзыходзіць шмат якія рэгіёны Расеі. Амаль пятая частка ўсёй прадукцыі, якую вырабляюць у Рэспубліцы Татарстан, прыходзіцца на долю [[Хімічная прамысловасьць|хімічнай]] і нафтахімічнай прамысловасьці, якая сканцэнтраваная пераважна ў Ніжнякамску. Кожны дзень у горадзе выпускаецца каля 400 тон каўчука, 27 тысячаў [[Шына|шын]], 400 м³ зборнага [[жалезабэтон]]у, 12 млн КВт электраэнэргіі, 39 тыс Гкал цеплавой энэргіі, 35 тыс штук цэглы, 45 тон хлебабулачных вырабаў, 43 тоны цэльнамалочнай прадукцыі<ref name="history"/>.
 
У 2016 годзе насельніцтва Ніжнякамску ацэньвалася ў 236 197 чалавек<ref>{{Спасылка|url=http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar|загаловак=Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2016 года|выдавец=Федеральная служба государственной статистики (РОССТАТ)|мова=ru|дата=27 мая 2017}}</ref>, зь якіх каля 47% складалі [[татары]] і каля 46% — [[расейцы]]. Астатнюю частку насельніцтва Ніжнякамску складалі [[чувашы]], [[башкіры]] і прадстаўнікі яшчэ больш за 30 нацыянальнасьцей. Паводле колькасьці насельніцтва горад займае трэцяе месца ў рэспубліцы. У Ніжнякамску працуюць два прафэсійныя тэатры: Татарскі драматычны тэатар і Тэатар юнага гледача.