Розьніца паміж вэрсіямі «Баляслаў Пачопка»

д
няма апісаньня зьменаў
(дапаўненьне, выпраўленьне спасылак)
д
 
|commons =
}}
'''Баляслаў Пачопка (Пачобка)''' (13 кастрычніка 1884, засьценак Уляны Рукойненскай гміны [[Віленскі павет|Віленскага павету]] — 26 сьнежня 1940, мяст. [[Целяханы]], цяпер [[Івацэвіцкі раён]]) — каталіцкі сьвятар усходняга (бізантыйскага) абраду, настаўнік і рэлігійны публіцыст. Актыўны беларускі дзяяч — сталы аўтар газэты «[[Наша Ніва]]», рэдактар-выдавец першай беларускай каталіцкай газэты «[[Беларус (газэта, 1913)|Biełarus]]» (1913—1915).
 
== Дзіцячыя гады і адукацыя ==
Нарадзіўся ў незаможнай сялянскай каталіцкай сям’і Антона Пачопкі і Ганны з роду Гайдукевічаў, у якіх было пяць дзяцей. Ахрышчаны 21.10.1884 у рыма-каталіцкім касьцёле ў [[Лаварышкі|Лаварышках]] Віленскай дыяцэзіі. З малых гадоў любіў прыслугоўваць міністрантам у касьцёле і марыў стаць сьвятаром. Скончыў 4 клясы расейскай народнай вучэльні ў [[Рукойні|Рукойнях]]. З дапамогаю ксяндза з Лаварышак працягнуў навучаньне ў гімназіі ў Вільне. Пасьля шасьці клясаў гімназіі паступіў у 1905 у [[Віленская каталіцкая духовная сэмінарыя|Віленскую духоўную сэмінарыю]].
 
У 1905—1907 навучаўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі, для вучобы матэрыяльную падтрымку яму аказала княжна [[Магдалена Радзівіл]], якая падтрымлівала беларускі рух. У 1907 вымушаны быў перарваць навучаньне ў сэмінарыі. Афіцыйна — па прычыне пагаршэньня стану здароўя, аднак, ня выключана, што сапраўднымі прычынамі былі грамадзка-палітычныя фактары.
 
З 1907 Баляслаў Пачопка ў [[Пецярбург]]у, дзе ўладкаваўся на працу дробным чыноўнікам, адначасова па-за працай самастойна працягваў навучаньне. На працягу 2 гадоў браў удзел у беларускіх і польскіх культурна-асьветніцкіх гурках у Пецярбургу, куды прыносіў свае вершы і песьні, дасылаў невялікія артыкулы ў польскія і беларускія выданьні. Царскія ўлады западозрылі палітычную дзейнасьць у гэтых гуртках і дзейнасьць іх была спынена. Сьледзтва па гэтай справе пацягнула для Б. Пачопкі звальненьне з працы і пазбавіла магчымасьці знайсьці іншую дзяржаўную службу ў сталіцы. Вымушаны вярнуцца на радзіму, дзе працаваў прыватным настаўнікам у маёнтку Швядовічаў Крывейкішкі непадалёку ад старажытнага мястэчка [[Кернава]] на Віленшчыне. У 1911 у дзяржаўнай гімназіі ў Шаўлях здаў экстэрнам экзамэн за курс 8 клясаў гімназіі і атрымаў атэстат.
 
== Выдавецкая і настаўніцкая дзейнасьць у Вільні ==
З 1911 жыў у [[Вільня|Вільні]], супрацоўнічаў з рэдакцыямі беларускіх выданьняў [[Наша ніва|«Наша ніва»]] і «Biełarus», а таксама працаваў як хатні настаўнік. Спрычыніўся да стварэньня першай беларускай каталіцкай газэты [[Газэта «Biełarus»Беларус (1913)|«Biełarus»]] (выходзіла раз на тыдзень, друкавалася беларускай лацініцай), пачынаючы зь пятага нумару (№ 1, 1914) быў яе рэдактарам і выдаўцом.
 
Баляслаў Пачопка — укладальнік і выдавец першага ў XX стагодзьдзі беларускага малітоўніка ''«Boh z nami»'' (1915), аўтар першай беларускай граматыкі (''«Hramatyka biełaruskaj mowy. Apracawaŭ B. Pačobka»'', распрацавана ў 1915; надрукавана ў Вільні, у друкарні «[[Homan]]» у сакавіку 1918). Падрыхтаваў і выдаў шэраг беларускіх рэлігійных кніжак. Пісаў вершы па-беларуску і па-польску, зьбіраў беларускі фальклёр, дасьледаваў гісторыю [[Батлейка|батлейкі]] ў Беларусі.
 
Допісы ў газэты і публіцыстычныя творы падпісваў як уласным прозьвішчам, так і рознымі варыянтамі скарачэньняў уласнага імя і прозьвішча: ''B.P, P-ka Boluk, P-ka B., а. Баляслаў'' і інш.
1679

зьменаў