Беларус (1913): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lavon (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне, вікізьвесткі, выпраўленьне спасылак
Радок 6:
|уладальнік =
|выдавец =
|рэдактар = [[А.Баляслаў БычкоўскіПачопка]]
|заснаваная = 13 студзеня 1913
|палітыка = каталіцкая газэта
Радок 15:
|сайт =
}}
«'''Беларус (Biełarus)'''» — тыднёвая каталіцкая газэта на [[Беларуская мова|беларускай мове]](увесь наклад [[лацінка]]й), якая выходзіла з 13 (26) студзеня 1913 году ў [[Вільня|Вільні]] па 30 ліпеня (12 жніўня) 1915 году пад рэдакцыяй [[А. Бычкоўскі|А. Бычкоўскага]] і з 30 студзеня 1914 году [[Б. Пачобка]].
 
Ініцыятарамі выданьня штотыднёвай газэты для беларускіх каталікоў былі сьвятары [[Францішак Будзька]] і [[Аляксандар Астрамовіч]]. Яе першым фармальным рэдактарам быў [[Антон Бычкоўскі]], а пачынаючы зь пятага нумару (№ 1 за 1914 год, 3 студзеня) рэдатарам газэты «Biełarus» стаў былы каталіцкі сэмінарыст [[Баляслаў Пачопка]], на прыватнай кватэры якога пазьней афіцыйна знаходзілася рэдакцыя газэты. Сябрамі рэдакцыі былі [[Ян Пазьняк]] і [[Антон Лявіцкі]].
 
Фінансава выданьне тыднёвіка шмат падтрымлівала княгіня [[Магдалена Радзівіл]], а таксама асобныя каталіцкія сьвятары і сьвецкія асобы. Ня раз сваёй парадай і ахвяраваньнем падтрымліваў гэтую каталіцкую газэту генэрал ордэну марыянаў літовец а. [[Юры Матулевіч]] (будучы біскуп Віленскі і блаславёны Каталіцкай Царквы).
 
Паводле ўспамінаў рэдактара газэты Баляслава Пачопкі, пачыналася выданьне так: ''«У 1912 г. Антон Бычкоўскі, работнік страхавой канторы, які меў вялікае жаданьне рабіць газэтную справу, атрымаў канцэсію на выданьне «Беларуса». Але дазвол ляжаў нерухома і можа ніколі б і ня быў ужыты, калі б не знайшоўся сьмяльчак — Ян Пазьняк, які, абуджаны «нашаніўцамі», прыйшоў да Бычкоўскага і сказаў яму, што нейкі час будзе выдаваць газэту за свае сродкі, і гэтак газэта пачала выходзіць».''<ref>Пачобка Б. «Беларус».[http://pawet.net/library/history/bel_history/_bnr/00192j/%27%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%27.html]</ref>
 
Эпіграфам у газэце былі словы з Эвангельля: «Шкада мне гэтага народу… бо ня мае што есьці» (Марк, 8, 2). Газэта мела на мэце задаволіць духоўныя патрэбы беларусаў-каталікоў і абудзіць іх нацыянальную сьвядомасьць, была разлічана пераважна на каталіцкую частку беларускіх сялянаў і інтэлігенцыі. Асьвятляла пытаньні рэлігійнага характару, якія не знаходзілі месца ў газэце «Наша Ніва», выдаўцы якой, да таго ж, прынялі рашэньне адмовіцца ад ад лацінкі і выдаваць сваю газэту толькі кірыліцай.
 
Газэта трымалася памяркоўнага грамадзкага накірунку, з павагай выказвалася пра іншыя народы, але крытыкавала паланізацыю і русіфікацыю беларусаў. Тым ня менш, ва ўмовах Сусьветнай вайны і на яе старонках зьявіліся «белыя плямы» цэнзараў.
 
У праграмным артыкуле рэдакцыя абвясьціла, што «будзе заўсёды стаяць на грунце хрысьціянска-каталіцкім, баронячы справу хрысьціянскую і беларускую», паважаючы іншыя народнасьці і веравызнаньні. Газэта агітавала беларусаў за разьвіцьцё нацыянальнай сьвядомасьці, заахвочвала да ўжываньня беларускай мовы ў набажэнствах.
 
Газэта мела аддзелы і рубрыкі: рэдакцыйныя артыкулы; вершы, аповесьці, апавяданьні і нарысы, каталіцкі касьцельны каляндар; сялянская гаспадарка; краёвая царкоўная і замежная хроніка; перапіска з уласнымі карэспандэнтамі, «усячына» (афарызмы, загадкі, незвычайныя здарэньні і інш.). Друкавала артыкулы на эканамічныя, палітычныя і сельскагаспадарчыя тэмы, казаньні сьвятароў на тэмы маралі і пэдагогікі, жыцьці сьвятых, малітвы.
 
У тыднёвіку друкавалі свае артыкулы і творы каталіцкія сьвятары, прыхільнікі беларусізацыі Каталіцкай Царквы ў Беларусі Францішак Будзька, Аляксандар Астрамовіч, [[Гэнрык Бэта]], [[Казімер Сваяк]], [[Ільдэфонс Бобіч]] (Пётра Просты), [[Уладзіслаў Талочка]], [[Язэп Рэшаць]] і інш.
 
Друкаваліся літаратурныя творы [[Алесь Гарун|Алеся Гаруна]] (пад псэўданімам А. Сумны), Антона Лявіцкага (Ядвігін Ш.), [[Альбэрт Паўловіч|Альбэрта Паўловіча]], [[Гальляш Леўчык|Гальляша Леўчыка]], [[Альфонс Петрашкевіч|Альфонса Петрашкевіча]] (Ф. Калінка), [[Язэп Шпэт|Язэпа Шпэта]] і інш. Газэта публікавала народныя казкі, песьні, паданьні, этнаграфічныя нарысы, апісаньні народных гульняў, зьвяртала ўвагу на сувязь беларускага фальклёру і традыцыйных абрадаў з хрысьціянскімі вобразамі і малітвамі. Вітаючы лепшыя бакі народнага характару беларусаў, адзначала і яго нясьмеласьць, пасіўнасьць, кансэрватызм прывычак.
 
Папа [[Піюс Х]] перад Вялікаднем 1914 годуа, на просьбу аднаго з супрацоўнікаў газэты «Biełarus», які ў той час быў у Рыме, блаславіў рэдактара, супрацоўнікаў і чытачоў газэты для беларускіх каталікоў.
 
Дзякуючы фінансаваму спрыяньню Магдалены Радзівіл, рэдакцыя газэты «Biełarus» выдавала кнігі рэлігійна-маральнага зьместу: «Алкаголь», «Некалькі слоў аб пакуце», «З жаднаго закону», «Батлейка», «На што беларусу газэты», «Чалавек на вышыні сваёй годнасьці», «Выясьненьне абрадаў р.-к. касьцёла», кніжачкі да набажэнства «Бог з намі» і «Жыцьцё папежа Піюса Х». Апрача гэтага былі прыгатаваны да друку: «Жыцьцё сьвятых Божых»", «Гісторыя касьцёла», «Набажэнства маёвае» і іншыя.
 
Выхад газэты быў спынены ў сувязі з наступам немцаў і набліжэньнем расейска-нямецкага фронту да Вільні. Пасьля вайны шматкроць рабіліся спробы аднавіць выданьне «Беларуса». Баляслаў Пачопка разам з кс. Антонам Шышкам рабіў спробы аднавіць яе выданьне ў Беластоку. Аднак заўсёды аказвалася, што ўрэшце не хапала патрэбных дзеля гэтага грошай.
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==