Далмабахчэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Радок 4:
Будаваўся ў 1842—1853 гады на загад султана [[Абдул-Мэджыд I|Абдул-Мэджыда I]], якога больш не задавольваў сярэднявечны палацавы комплекс [[Тапкапы]] і ён жадаў мець палац у стылі [[барока]], здольны пасупернічаць у вытанчанасьці з эўрапейскімі рэзыдэнцыямі XVIII стагодзьдзя. У якасьці архітэктараў выступалі [[армяне]] зь сямейства [[Бальян]]аў. На ўпрыгожваньне Крыштальнай лесьвіцы і іншых інтэр’ераў было выкарыстана 14 тонаў золата, а агульны кошт будаўніцтва перавысіў пяць мільёнаў залатых фунтаў. Адной з асноўных славутасьцяў ёсьць падораная каралевай [[Вікторыя (каралева Вялікабрытаніі)|Вікторыяй]] жырандоля з [[Багемскае шкло|багемскага шкла]], вагай амаль у пяць тонаў, і збор карцінаў [[Іван Айвазоўскі|Івана Айвазоўскага]], якія мастак выканаў на замову султану.
 
За некалькі дзесяцігодзьдзяў палацавы комплекс, першапачаткова сьціплы па памерах, пышырыўся да таго, што заняў 45 тысячтысячаў м². У 1889 годзе [[Абдул-Хамід II]] перанёс сваю рэзыдэнцыю ў новы палац [[Ілдыз]], аднак ягоныя пераемнікі вярнуліся ў Далмабахчэ. Пасьля падзеньня манархіі ў палацы пасяліўся [[Мустафа Кемаль Ататурк|Ататурк]]. Тут ён і памёр 10 лістапада 1938 году. Палац заставаўся музэем ажно да верасьня 2007 году, калі турэцкі парлямэнт ізноў вярнуў яму палітычную функцыю, зрабіўшы Далмабахчэ афіцыйнай рэзыдэнцыяй прэм’ер-міністра ў Стамбуле.
 
== Галерэя ==