Розьніца паміж вэрсіямі «Мідас»

33 байты дададзена ,  1 год таму
д
(артаграфія)
 
== Гістарычная асоба ==
[[Файл:MidasSehri.Tomb.jpg|міні|зьлева|150 пкс|Магільня Мідаса]]
Мідас валадарыў у Фрыгіі ў другой палове VIII — пачатку VII ст.стагодзьдзя да н. э. Яго імя сустракаецца ў фрыгійскіх надпісах VII ст. У [[Асырыя|асырыйскіх]] крыніцах VIII — VII стст.стагодзьдзяў ён вядомы як '''Міта'''. Каля [[Гордыян]]а знаходзіцца [[курган]] Мідаса, у якім [[археалёгія|археолягі]] знайшлі каштоўныя прадметы мінуўшчыны. [[Герадот]] паведамляў, што Мідас быў першым [[Малая Азія|малаазіяцкім]] кіраўніком, які прынёс дары храму [[Апалён]]а ў [[Дэльфы|Дэльфах]].
 
Паводле гістарычных запісаў, у 691 г. да н.э. Мідас прайграў бітву [[кімэрыйцы|кімэрыйцам]] і скончыў жыцьцё самагубствам.
[[Старажытнагрэцкая міталёгія|Старажытнагрэцкія міты]] адносяць кіраваньне Мідаса да розных пэрыядаў. Яго лічылі пасьлядоўнікам [[Арфэй|Арфэя]], прыпісвалі яму вялікія багацьці. Згодна аднаму казаньню, Мідас добра прыняў Сылена, аднаго з суправаджальнікаў [[Дыяніс]]а, за што ў знагароду атрымаў магчымасьць загадаць любое жаданьне. Мідас папытаў, каб усё, да чаго ён дакранецца ператваралася ў [[золата]]. Але, калі жаданьне было выканана, ён хутка зразумеў, што можа памерці ад голаду, бо нават ежа ў яго руках рабілася залатой. Мідас узмаліўся аб літасьці і быў пазбаўлены свайго дару.
 
Згодна другому казаньню, Мідас быў судзьдзём на музычным змаганьні паміж [[Апалён]]ам і [[Пан (міталёгія)|Панам]] і прысудзіў перамогу Пану. За гэта Апалён зрабіў вушы фрыгійскага валадара як у [[Свойскі асёл|асла]]. Мідас схаваў іх пад [[капялюш]]ам, але пра тое даведаўся цырульнік. Мідас загадаў пакараць цырульніка сьмерцю. Аднак на месцы забойства вырас [[Трысьнёг звычайны|трысьнёг]], які шэптам паведаміў пра асліныяасьліныя вушы ўсяму сьвету.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
27 838

зьменаў