Мідас: розьніца паміж вэрсіямі

герой старажытнагрэцкай міталёгіі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артыкул да Вікі-Вясны (крыніца — be:Мідас)
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 22:23, 19 красавіка 2020

Мі́дас (па-старажытнагрэцку: Μίδας, ? — 691 г. да н.э.) — валадар Старажытнай Трыгіі, герой старажытнагрэцкай міталёгіі.

Мідас
валадар Старажытнай Трыгіі
Папярэднік: Гордый
Наступнік: Гордый II
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: невядома
Памёр: невядома
Дзеці: Літыерс[d]
Бацька: Gordias[d][1]
Маці: Кібела[d][1]

Гістарычная асоба

 
Магільня Мідаса

Мідас валадарыў у Трыгіі ў другой палове VIII — пачатку VII ст. да н. э. Яго імя сустракаецца ў трыгійскіх надпісах VII ст. У асырыйскіх крыніцах VIII — VII стст. ён вядомы як Міта. Каля Гордыяна знаходзіцца курган Мідаса, у якім археолягі знайшлі каштоўныя прадметы мінуўшчыны. Герадот паведамляў, што Мідас быў першым малаазіяцкім кіраўніком, які прынёс дары храму Апалёна ў Дэльфах.

Паводле гістарычных запісаў, у 691 г. да н.э. Мідас прайграў бітву кімэрыйцам і скончыў жыцьцё самагубствам.

Мітычная асоба

Старажытнагрэцкія міты адносяць кіраваньне Мідаса да розных пэрыядаў. Яго лічылі пасьлядоўнікам Арфэя, прыпісвалі яму вялікія багацьці. Згодна аднаму казаньню, Мідас добра прыняў Сылена, аднаго з суправаджальнікаў Дыяніса, за што ў знагароду атрымаў магчымасьць загадаць любое жаданьне. Мідас папытаў, каб усё, да чаго ён дакранецца ператваралася ў золата. Але, калі жаданьне было выканана, ён хутка зразумеў, што можа памерці ад голаду, бо нават ежа ў яго руках рабілася залатой. Мідас узмаліўся аб літасьці і быў пазбаўлены свайго дару.

Згодна другому казаньню, Мідас быў судзьдзём на музычным змаганьні паміж Апалёнам і Панам і прысудзіў перамогу Пану. За гэта Апалён зрабіў вушы трыгійскага валадара як у асла. Мідас схаваў іх пад капялюшам, але пра тое даведаўся цырульнік. Мідас загадаў пакараць цырульніка сьмерцю. Аднак на месцы забойства вырас трысьнёг, які шэптам паведаміў пра асліныя вушы ўсяму сьвету.

Вонкавыя спасылкі

  Мідассховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Coulter C. R., Turner P. Encyclopedia of Ancient Deities (анг.)