Ізьмір: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён, афармленьне
дапаўненьне (да Вікі-вясны)
 
Радок 61:
 
Ізьмір — адзін з найстаражытнейшых гарадоў [[Міжземнамор’е|Міжземнаморскага басэйну]]. Паселішча на месцы гораду існавала за 3000 гадоў да н. э. Ізьмір (Сьмірна) — меркаваная радзіма [[Гамэр]]а. Нягледзячы на пастаянную зьмену правіцеляў, асабліва ў сярэднія вякі, горад захоўваў свой пераважна эліністычны (грэцкі) характар на працягу тысячагодзьдзяў, застаючыся важным хрысьціянскім цэнтрам [[Малая Азія|Малой Азіі]].
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Izmir023.jpg|міні|250пкс|зьлева|Агара]]
Паселішча на тэрыторыі сучаснага Ізьміру існавала яшчэ за 3 тысячы гадоў да н.э. У IX стагодзьдзі да н.э. [[эалійцы|эалійскія грэкі]] заснавалі тут фартэцыю, якая ўжо ў наступным стагодзьдзі дасталася [[Іянійцы|іянійцам]], перабудаваўшым фартэцыю ў поліс. На VIII—VII стагодзьдзі да н.э. прыпадае першы пэрыяд росквіту Старой Сьмірны, сярод жыхароў якой быў у той час і [[Гамэр]].
 
Але каля 600 году да н.э. [[Лідыя|лідыйскі]] кароль [[Аліят II]] зьнішчыў Старую Сьмірну, якая на 3 стагодзьдзі становіцца невялічкім паселішчам. У канцы IV стагодзьдзя да н.э. [[Антыгон I Аднавокі]] заснаваў за 3,5 км на паўднёвы захад ад Старой Сьмірны новы горад, а закладзены ім порт паклаў пачатак росквіту Сьмірны, якая неўзабаве стала адным з найважнейшых гандлёвых гарадоў Азіі і сябрам [[Іянійскі Зьвяз|Іянійскага Зьвязу]].
 
З 189 году Сьмірна падтрымлівае ў войнах [[Старажытны Рым|Рым]] і ў 133 годзе ўваходзіць у склад рэспублікі. Пасьля землятрусаў 178 і 180 гадоў горад быў адбудаваны наноў.
 
Ад пачатку [[хрысьціянства]] Сьмірна становіцца адным з найвайжнейшых яго цэнтраў. У 395 годзе горад уваходзіць у склад [[Бізантыя|Бізантыйскай імпэрыі]]. У 654 і 672/673 гадох цярпеў ад нападаў [[арабы|арабаў]], а ў 1076 годзе быў заваяваны [[сэльджукі|сэльджукамі]]. Ужо ў 1092 годзе бізантыйскі імпэратар [[Алексій I Камнін]] здолеў адваяваць частку Малой Азіі разам зь Сьмірнай, аднак паводле дамовы зь генуэзцамі, тыя атрымалі гандлёвыя правы і кантроль над горадам. У 1317 годзе [[туркі]] спачатку заваявалі частку гораду, а ў 1329 годзе і порт.
 
У 1402 годзе Сьмірну захапіла войска хана [[Тымур]]а. Мір у горад вярнуўся толькі ў 1422 годзе пры [[Мурад II|Мурадзе II]]. У 1472 годзе горад быў спалены вэнэцыянцамі, пасьля чаго на некалькі стагодзьдзяў увайшоў у склад [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]]. У гэты час, акрамя турак, тут ужо жылі грэкі і габрэі, а з 1605 году пасяліліся [[армяне]], якія сталі кантраляваць гандаль. Кожная этнічная група жыла ў асобным квартале гораду.
 
У другой палове XIX стагодзьдзя Сьмірна становіцца адміністрацыйным цэнтрам [[Айдын (віляет)|віляету Айдын]]. Горад заставаўся шматнацыянальным да пачатку XX стагодзьдзя, аднак пасьля прыходу да ўлады ў 1909 годзе [[младатуркі|младатуркаў]] пачалася туркізацыя і дэпартацыя часткі армянскага і грэцкага насельніцтва. А пасьля [[грэка-турэцкі абмен насельніцтвам|грэка-турэцкага абмену насельніцтвам]] 1923 г., Сьмірна становіцца амаль цалкам мусульманскай і турэцкай.
 
У нашыя дні Ізьмір — важны культурны, навуковы і прамысловы цэнтар. Горад лічыцца самым лібэральным у Турэччыне.
 
== Славутасьці ==
[[Файл:Hisar_Camii.jpg|міні|250пкс|Мячэт Хісар]]
* рымская [[агара]]
* фартэцыя Кадыфэкале
* базар Кемэральты зь мячэтам Хісар
* [[Ізьмірская гадзіньнікавая вежа|Гадзіньнікавая вежа]]
* [[Асансёр]] (вежа зь ліфтам)
* Этнаграфічны музэй
 
== Вонкавыя спасылкі ==