Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Са старонкі прыбраны файл Piachatka_belaruskaga_tavarystva_dapamogi_achviaram_vainy.jpg, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам Didym. Прычына: per c:Commons:Deletion requests/Files uploaded by Kryvich.
д →‎Мінуўшчына: выпраўленьне спасылкі
Радок 68:
[[File:Statut btdav.jpg|thumb|Статут БТДАВ]]
 
Важным кірункам дзейнасьці таварыства стала культурна-асьветніцкая праца. Для арганізацыі беларускіх школ пры ім была створана школьная камісія, намаганьнямі якой у Вільні 15 лістапада 1915 пачала працу першая беларуская пачатковая школа. У 1916 ў горадзе дзейнічала 5 беларускіх школ, дзе навучалася больш за 200 вучняў. Навучаньне было бясплатным, бедных вучняў таварыства забясьпечвала адзеньнем і харчаваньнем. Школьная камісія распрацоўвала навучальныя праграмы, прызначала настаўнікаў, наладжвала падрыхтоўку і выданьне падручнікаў, разглядала пытаньні беларускай навуковай тэрміналёгіі. У пачатку 1916 нямецкія ўлады прызналі беларускую мову раўнапраўнай зь іншымі мовамі края, што актывізавала дзейнасьць таварыства па арганізацыі беларускага школьніцтва. Вясной 1916 адбыўся першы выпуск слухачоў беларускіх настаўніцкіх курсаў, арганізаваных школьнай камісіяй у сьнежні 1915 у Вільні. Напрыканцы 1916 ў мястэчку [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслач]] пачала працаваць [[Беларуская настаўніцкая сэмінарыя]]. Падрыхтоўка настаўніцкіх кадраў дазволіла значна пашырыць школьную сетку. Паводле зьвестак А. Луцкевіча на працягу 1917-18 былі адкрыты 153 беларускія пачатковыя школы. У 1917 камітэт таварыства арганізавала 2 дзіцячыя прытулкі недалёка ад Вільні (для 70 і 40 дзяцей). У Вільні былі адкрыты 2 сталоўкі.<ref>{{артыкул|аўтар =| частка = |загаловак =Справаздача Беларускага камітэту таварыства помачы пацярпелым ад вайны за час ад 1 жніўня 1917 г. да 1-га жніўня 1918 г.|арыгінал = |спасылка =http://elibrary.mab.lt/bitstream/handle/1/2102/5152-1918-64B.pdf?sequence=397&isAllowed=y|адказны =[[Язэп Салавей]]|выданьне=[[Гоман (1916)|Гоман]]|тып=газэта|месца=[[Вільня]] |выдавецтва=Гоман|год=17 жніўня 1918 |выпуск=|том=|нумар=64 (260) | старонкі=2 |isbn=}}</ref>
 
З канца 1918 дзейнасьць таварыства ў сувязі са складанай ваеннай і палітычнай сытуацыяй на Віленшчыне пачала згортвацца. У траўні-чэрвені 1919 праз адсутнасьць грошай на закупку прадуктаў былі закрытыя дзіцячыя прытулкі.