Казімер Шафнагель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lavon (гутаркі | унёсак)
д →‎Беларускі рух: вікіфікацыя, выпраўленьне спасылкі
Радок 16:
 
=== Беларускі рух ===
Напрыканцы 1915 году адбылося арганізацыйнае афармленьне першай правай беларускай партыі  — [[Беларуская хрысьціянская злучнасьць|Хрысьціянскай злучнасьці]]. Злучнасьць узначалілі лідары беларускай правіцы  — барон [[Эдвард фон Роп|Роп]], князь [[Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі|Сьвятаполк-Мірскі]], барон Шафнагель, [[Вінцэнт Гадлеўскі]], [[А. Астрамовіч]] (А. Зязюля)<ref>[http://nmnby.eu/news/analytics/3066.html Партыйная сыстэма Беларусі. Нарыс палітычнай гісторыі ў сьвятле гэнэзысу і эвалюцыі шматпартыйнасьці]</ref>.
 
Пасьля рэвалюцыі падтрымаў беларускае адраджэньне. Ёсьць меркаваньне, што яму прапанавалі ўвайсьці ў Сумесную Летувіскую Тарыбу, як аднаму з прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, бо беларусам не хапала годных кадраў. У лістападзе 1917 году, у №№ 86 (28 кастрычніка 1917  г.) і 87 (30 кастрычніка 1917  г.) віленскага «[[Гоман (1916)|Гоман]]а”а» («''Homan''») быў надрукаваны яго зварот “Да«Да нашай краёвай інтэлігенцыі”інтэлігенцыі». Адначасова ён быў выдадзены асобнай брашурай на польскай мове.
 
Казімер Шафнагель сьцьвярджаў, што беларускі народ атрымаў рэальны шанец пабудовы ўласнай дзяржавы, аднак без дапамогі інтэлігенцыі ён ня будзе выкарыстаны. На думку аўтара, далучэньне да беларускага руху  — гэта абавязак мясцовай “спольшчанай«спольшчанай інтэлігенцыі”інтэлігенцыі» перад краем і "''перад народам, с катораго вы выйшлі і сярод катораго жывёце, народам, каторы ёсьць, жыве і клічэ вам: “памажыце«памажыце!''».
 
Публікацыя працягу звароту ў №№ 90 (9 лістапада 1917  г.) і 91 (13 лістапада 1917  г.) “Гомана”«Гомана» хутчэй за ўсё была выклікана даволі крытычным стаўленьнем большасьці мясцовай “спольшчанай«спольшчанай інтэлігенцыі”інтэлігенцыі» да многіх тэзісаў Шафнагеля. Аналіз пазьнейшай часткі звароту дазваляе казаць пра адносіны гэтай большасьці да краёвай ідэі і да беларускага руху напрыканцы 1917  — напачатку 1918  г. Відавочна, што значная частка беларускіх і летувіскіх палякаў не прызнавала самабытнасьці беларускай мовы, баялася, што актывізацыя беларускага руху можа прывесьці да абвастрэньня польска-беларускіх адносінаў і, нарэшце, глядзела на беларускія і летувіскія землі як на “гістарычную«гістарычную Польшчу”Польшчу».
 
У пэрыяд 1917—1918  гг. настроі большасьці мясцовай польскай грамадзкасьці і яе стаўленьне да звароту Шафнагеля добра перадаюць запісы дзёньніка вядомага віленскага прадпрымальніка і грамадзкага дзеяча [[Аляксандар Шкленьнік|Аляксандра Шкленьніка]], які тлумачыў ператварэньне “паляка”«паляка» Шафнагеля ў беларускага дзеяча выключна кар’ернымі меркаваньнямі. Аўтар дзёньніка даволі крытычна і іранічна ацэньвае намаганьні Казімера Шафнагеля. У той жа час запісы Шкленьніка сьведчаць пра вельмі актыўную дзейнасьць земяніна з Кушлянаў. Шафнагель не абмежаваўся публікацыяй. Польскамоўную вэрсію свайго звароту ён рассылаў па пошце вядомым прадстаўнікам віленскай інтэлігенцыі, асабіста размаўляў зь людзьмі, якія падзялялі краёвую ідэю, і прапанаваў далучыцца да беларускага руху. Аднак у лепшым выпадку суразмоўцы абяцалі толькі падтрымку беларускіх намаганьняў (у прыватнасьці, пра гэта заявіў інжынэр Ярэмія Лукасевіч).
 
Пазыцыю Шафнагеля цалкам прыняў [[Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі]], які таксама парапіў пад пэўны астракізм з боку “вярхушкі”«вярхушкі» мясцовай польскай грамадзкасьці. Казімер Шафнагель і Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі ўвайшлі ў арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзеньні “агульнабеларускай«агульнабеларускай нацыянальнай канфэрэнцыі з усіх акупаваных земляў”земляў»<ref>“Гоман”«Гоман» № 91 ад 13 лістапада 1917 г</ref>. Канфэрэнцыя адбылася ў студзені 1918  г. і спрыяла кансалідацыі дзейнасьці беларускіх арганізацыяў, якія дзейнічалі на акупаваных нямецкім войскам тэрыторыях. Выніковая рэзалюцыя Віленскай канфэрэнцыі ўтрымлівала імкненьне, каб “акупаваныя«акупаваныя летувіска-беларускія землі ўтваралі незалежную самастойную дэмакратычную дзяржаву, якая б складалася з двух аўтаномных нацыянальна-культурных адзінак — беларускай і летувіскай у цеснай сувязі з Курляндыяй”Курляндыяй». Ажыцьцяўленьне гэтага патрабаваньня зьвязвалася з Устаноўчым сходам у Вільні, абраным на падставе ўсеагульных, роўных, тайных, непасрэдных і прапарцыянальных выбараў у нацыянальных курыях.
 
=== Адыход ад палітыкі ===