Максім Гарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Абараніў «Максім Гарэцкі»: Часты вандалізм ([Рэдагаваньне=Дазволіць толькі аўтаматычна пацьверджаным] (сканчаецца 18:13, 9 красавіка 2020 (UTC)) [Перанос=Дазволіць толькі аўтаматычна пацьверджаным] (сканчаецца 18:13, 9 красавіка 2020 (UTC)))
д →‎Творчасьць: выпраўленьне спасылкі
Радок 80:
Гарэцкі востра адчуваў патрэбы літаратурнага разьвіцьця беларусаў, аб чым сьведчаць яго артыкулы «Наш тэатар» і «Развагі і думкі», апублікаваныя ў 1913-14 гг. У іх аўтар выявіў сябе як тэарэтык, публіцыст, зацікаўлены праблемамі разьвіцьця нацыянальнай культуры, мовы, тэатру<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 29</ref>.
 
22 лютага 1914 году зьявілася кніга Гарэцкага «Антон». Надрукаваная яна была толькі ў 1918 годзе ў віленскай газэце «[[Гоман (1916)|«Гоман»]]». У 1919 годзе выйшла асобнае выданьне. Твор мае падзагаловак «Абразы жыцьця» і складаецца з 15 асобных абразкоў<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 89</ref>. Франтавыя ўражаньні і назіраньні 1916—1917 гг. пісьменьнік акуратна заносіў у дзёньнік, матэрыялы якога ён пазьней выкарыстаў для напісаньня дакумэнтальна-мастацкай [[Аповесьць|аповесьці]] «На імпэрыялістычнай вайне»<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 119</ref>. Пасьля 1917 году шмат піша на тэму [[Кастрычніцкі пераварот|кастрычніцкага перавароту]]. У 1918—1919 у палемічных допісах рэзка крытыкуе «буржуазных беларускіх дзеячоў», услаўляе бальшавізм; адначасова, крытыкуе «новую (камуністычную) буржуазію», кладзе выразны націск на неглыбокую далучанасьць «буржуазных дзеячоў» да нацыянальнага руху<ref>Чыгрын І. П. Паміж былым і будучым: Проза М. І. Гарэцкага / І. П. Чыгрын. — 2-е выд., выпр. — Мн.: Бел. навука, 2003. С. 92—96.</ref>.
 
У 1918 годзе Максім разам з братам [[Гаўрыла Гарэцкі|Гаўрылам]] працаваў над «Руска-беларускім слоўнікам», які быў выдадзены ў [[Смаленск]]у ў 1918 годзе, а ў 1921 годзе ў [[Вільня|Вільні]]. Гэта быў першы беларускі [[слоўнік]] такога тыпу, надрукаваны пасьля [[Кастрычніцкі пераварот|кастрычніцкага перавароту]], і першы вопыт самога пісьменьніка ў галіне [[Лексыкаграфія|лексыкаграфіі]]. Яшчэ Гарэцкаму належыць «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік», выдадзены ў [[Вільня|Вільні]] ў 1919 годзе, які меў тры выданьні, апошняе пад назвай «Беларуска-расійскі слоўнічак» выйшла ў [[БССР|Савецкай Беларусі]] ў 1925 годзе. На год раней у [[Менск]]у зьявіўся складзены Гарэцкім разам з [[Мікола Байкоў|Байковым]] «Практычны расійска-беларускі слоўнік», які ахоплівае каля 20000 словаў<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 123—124</ref>.