Пятрусь Броўка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Са старонкі прыбраны файл Paŭluk_Šukajła2.jpg, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам Taivo. Прычына: Copyright violation; see c:Commons:Licensing (F1): [[:c:Commons:Deletion requests/Files in Category:Piat
Са старонкі прыбраны файл Нарада_маладых_пісьменнікаў.jpg, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам Taivo. Прычына: Copyright violation; see c:Commons:Licensing (F1): [[:c:Commons:Deletion requests/Files in C
Радок 32:
 
 
 
[[Файл:Нарада маладых пісьменнікаў.jpg|250пкс|міні|П. Броўка (сядзіць крайні справа) з удзельнікамі нарады маладых пісьменьнікаў. Верасень 1955]]
Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і (9 дзяцей і 2,5 дзесяціны зямлі). Бацька, Усьцін Адамавіч, рабіў куфры, шафы і толькі гэтым прырабляў на пражытак сям’і. Маці, Алена Сьцяпанаўна, была занятая хатняй працай, клопатамі пра дзяцей (у час нямецкай акупацыі вывезеная ў [[Асьвенцім]], дзе і загінула; ёй прысьвечана паэма «Голас сэрца» (1960)). Пятрусь пасьвіў гусей, потым авечак і пазьней кароў, вадзіў коней на начлег. У 9-гадовым узросьце, літаральна па складах, па просьбе сялянак, пісаў пісьмы іхным мужам на франты [[Першая сусьветная вайна|1-й сусьветнай вайны]]. Вучыўся П. Броўка спачатку ў школе па хатах. У [[Лепель|Лепелі]] скончыў царкоўна-прыходскую школу і вучыўся ў Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, але на поўнае навучаньне ў сям’і не хапіла сродкаў. Яшчэ ў дарэвалюцыйны час пазнаёміўся зь вершамі [[Я. Купала|Я. Купалы]], апавяданьнямі [[Я. Колас]]а, упадабаў паэзію [[М. Някрасаў|М. Някрасава]]. З 1918 у 13-гадовым узросьце пачаў працаваў перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце (савецкай грамадзкай установе), потым справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе. Пачаў дасылаць допісы ў газэты. Пісаў у барысаўскую павятовую газэту «Бядняк», у газэты «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», «Зьвязда». Ахвотна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасьці вясковай моладзі, стаў селькорам. У 1919 перажыў польскую акупацыю. У 1923 быў выкліканы на 1-ы зьезд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу. У 1923 быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 — старшынём Маладолецкага сельсавета.