Аляксандар Скрабін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Скрабін нарадзіўся ў сям’і студэнта [[Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт|Маскоўскага ўнівэрсытэту]], які стаў затым бачным дыпляматам і стацкім дарадцам, [[Мікалай Скрабін|Мікалая Скрабіна]], які паходзіў з расейскага шляхецкага роду. Маці кампазытара Любоў Скрабіна раптоўна памерла ў 25 гадоў, пасьля хваробы на [[сухоты]] праз год пасьля нараджэньня сына, знаходзячыся на лячэннілячэньні ў [[Тыроль|Тыролі]]. Па заканчэньні навучаньня, увесну 1878 году, бацька кампазытару Мікалай быў вызначаны на службу ў міністэрства замежных справаў Расеі і ў канцы таго ж году ўжо прызначаны ў амбасаду ў [[Канстантынопаль]]. Маленькі Аляксандар застаўся на апецы і выхаваньні ў бабулі, маці бацькі, Лізаветы, ейнае сястры Марыі Падчартковай, якая стала яму хроснай, і дзеда, які быў падпалкоўнікам артылерыі.
 
Ужо ў пяць гадоў Скрабін быў здольны граць на фартэпіяна, пазьней праявіў цікавасьць да кампазыцыі, аднак паводле сямейнае традыцыі быў аддадзены ў 2-й Маскоўскі кадэцкі корпус, які скончыў ў 1888 годзе. Вырашыўшы прысьвяціць сябе музыцы, Скрабін пачаў браць прыватныя ўрокі ў мясцовых выкладчыкаў.