АК-107: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «і»
Радок 66:
Скарыстаная збалянсаваная аўтаматыка для павышэньня кучнасьці стральбы за кошт гашэньня ваганьняў [[Засаўная рама|засаўное ґрупы]]. У вузел аўтаматыкі даданы балянсір — другі ґазавы поршань, што адпавядае па масе засаўной ґрупе і рухаецца з засаўною ґрупаю ў процілеглых кірунках. Для сынхранізацыі хуткасьцяў засаўная рама і балянсір зьвязаныя праз зубчастыя рэйкі і шасьцярню, вось якое ўмацаваная ў рульнай скрынцы.
 
У момант стрэлу поршні рамы і балянсіра гуляюць ролю пярэдняе і задняе сьценкаў ґазавае камэры і выдаляюцца адзін ад аднаго. Імпульс пры саўраду засаўное ґрупы з рульнаю скрынкаю ў заднім стане гасіцца процілеглым імпульсам балянсіра на іншым канцы рульнае скрынкі. Пасьля адскоку засаўная ґрупа з поршнем рухаецца насустрач балянсіру, перанабівае зброю й праз шасьцярню цягне балянсір ў зыходны стан. Удар пры замыканьні засаўкі кампэнсуецца узьдзеяньнемўзьдзеяньнем балянсіра на поршань засаўкі праз спружыну-кампэнсатар. Аддача зброі ад стрэлу, — пакуль засаўка яшчэ ў замкнёным стане, — зьмяншаецца дульным тормазам.
 
Хаду поршаня даводзіцца скарачаць, паколькі два поршані рухаюцца ў адным, хоць і падоўжаным, канале. Таму тэмп агню ў аўтаматычным рэжыме ўзрастае з 600, як у АК-74М, да 850 − 900 стрэлаў на хвіліну.