Лаяш Кошут: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Lajos_Kossuth?oldid=947336893
 
Радок 2:
'''Лаяш Кошут''' ({{мова-hu|Lajos Kossuth}}) — вугорскі шляхціч, юрыст, журналіст, палітык, дзяржаўны дзяяч і прэзыдэнтам Каралеўства Вугоршчына падчас [[Вугорская рэвалюцыя (1848—1849)|рэвалюцыі 1848—1849 гадоў]]<ref>[https://archive.org/stream/encyclopaediabri15chisrich#page/916/mode/2up Kossuth, Lajos]. The Encyclopaedia Britannica.</ref>. Пры дапамозе свайго таленту ў аратарстве ў палітычных дэбатах і публічных прамовах Кошут, які паходзіць зь зьбяднелай шляхецкае сям’і, здолеў стаць рэгентам-прэзыдэнтам Вугоршчыны. Вядома, што род Кошут мае славацкае паходжаньне, а маці Лаяша паходзіла зь нямецкіх [[лютэранства|лютэранаў]], сам Кошут зьяўляўся апантанным вугорскім нацыяналістам.
 
Навучаўся на юрыста ў [[Пэшт|Пэшце]]. Ягоныя выдатныя здольнасьці да палымяных прамоваў, а таксама здольнасьць хутка аналізаваць велічэзныя матэрыялы, здольнасьць гуляць на многіх псыхалягічных аспэктах, разам ззь безумоўнай сумленнасьцю і непадкупнасьцю, зь першага году знаходжаньня ў Пэшце забясьпечылі маладому юрысту вядомасьць і салідную практыку. Аднак, сам Лаяша Кошут бачыў сваю будучыню толькі ў палітычнай дзейнасьці. Спробы заняць месца ў адміністрацыі ня мелі посьпеху, бо ягоныя радыкальныя дэмакратычныя і нацыянал-патрыятычныя перакананьні не віталіся аўстрыйскай адміністрацыяй. Тым ня менш, Кошут ўсё ж быў прызначаны дэпутатам арыстакратычнага парлямэнту Вугоршчыны, які месьціўся ў сучаснай [[Браціслава|Браціславе]].
 
Пад уплывам рэвалюцыйных падзеяў у [[Парыж]]ы Лаяш Кошут 3 сакавіка 1848 году заклікаў да рэвалюцыйных пераменаў у [[Аўстрыйская імпэрыя|Аўстрыйскае імпэрыі]], апэлюючы да сямнаццацігадовага эрцгерцагу [[Франц Ёзэф I|Францу Ёзэфу]]. Пасьля здушэньня рэвалюцыі быў вымушаны зьехаць з краіны, вандруючы па [[Асманская імпэрыя|Турэччыне]], [[Ангельшчына|Ангельшчыне]], [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]] і [[Італія|Італіі]]. Бронзавы бюст Кошута месьціцца ў [[Капітолій (Вашынгтон)|Капітоліі]].
Радок 14:
 
{{Кіраўнікі Вугоршчыны}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кошут, Лаяш}}
[[Катэгорыя:Вугорскія палітыкі]]