Лісма: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д .
 
Радок 33:
 
== Мінуўшчына ==
14 красавіка 1949 году [[Савет міністраў СССР]] зацьвердзіў Пастанову аб будаўніцтве электралямпавага заводу ў [[Саранск]]у (Мардоўская АССР). Увосень 1950 году пачалося будаўніцтва завода гадавой магутнасьцю 50 млн [[Лямпа напальваньня|лямпаў напальваньня]]. 7 сакавіка 1956 году на заводзе выпусьцілі 1-ю лямпу напальваньня. Да канца 1956 году вырабілі 5,5 такіх лямпаў. 1 лістапада 1956 году ў лябараторыі завода вырабілі ўзор [[Люмінэсцэнтная лямпа|люмінэсцэнтнай лямпы]], вытворчасьць якіх пачалі ў 1962 годзе ў асобным [[цэх]]у. У 1964 годзе «Саранскі электралямпавы завод» утварыў Саранскае вытворчае аб'яднаньнеаб’яднаньне (СВА) «Сьвятлотэхніка», у склад якога ўвайшлі «[[Ардатаў]]скі сьвятлотэхнічны завод», «[[Рузаеўка|Рузаеўскі]] завод электравакуўмнага машынабудаваньня», «Саранскі завод адмысловых крыніц сьвятла» і «Саранскі завод электравакуўмнага шкла». Таксама ў 1964 годзе пусьцілі вытворчасьць адмысловых лямпаў. У 1965 годзе ў СВА «Сьвятлотэхніка» ўвайшоў «[[Кадошкіна|Кадошкінскі]] электратэхнічны завод». Адначасна ў 1965 годзе пачалі зьбіраць газаразрадныя дугавыя ртутныя люмінісцэнтныя лямпы высокага ціску (ДРЛ). У 1967 годзе пачалася іх сэрыйная вытворчасьць і выпусьцілі мільярдную лямпу. У 1969 годзе выпусьцілі 2-і мільярд лямпаў. У 1970 годзе СВА «Сьвятлотэхніка» стала найбольшым вытворцам лямпаў у Эўропе, дзе выпускалі кожную 3-ю газаразрадную і кожную 4-ю лямпу напальваньня ў СССР. У 1972 году запусьцілі вытворчасьць люстраў і сьвяцільнікаў. У 1978 годзе на японскім абсталяваньні «Івасакі» сталі вырабляць [[Мэталагалягенная лямпа|мэталагалягенныя лямпы]]. Іх запатрабаваў урад СССР для [[Летнія Алімпійскія гульні 1980 году|Летніх Алімпійскіх гульняў 1980 году]] ў Маскве. У 1982-м сталі выпускаць дугавыя [[натр]]авыя трубчатыя лямпы высокага ціску. У 1980 годзе СВА перайменавалі ў «Лісма» ад [[Эрзянская мова|эрзянскага]] слова «лисьма» — [[Крыніца (гідралёгія)|крыніца]]. На 1990 год прадпрыемства было адным з найбольшых вытворцаў лямпаў у СССР. У 1992 годзе яго пераўтварылі ў [[адкрытае акцыянэрнае таварыства]]. У 1993 год завод улучылі ў склад асацыяцыі «Расейскае сьвятло», што аб'ядноўвалааб’ядноўвала сьвятлотэхнічныя і электралямпавыя заводы і навукова-дасьледчыя інстытуты Расеі. У 2001 годзе на прадпрыемстве ўвялі колбавыдзьмувальнік «Рыбон». У 2003 годзе ААТ «Лісма» ўвайшло ў склад [[холдынг]]а «ВАВС» пад кіраўніцтвам Віктара Стаўпоўскіх. 10 верасьня 2007 годзе «Лісма» стала [[Унітарнае прадпрыемства|ўнітарным прадпрыемствам]] ва ўласнасьці ўраду [[Мардовія|Мардовіі]] праз падатковую запазычанасьць. У траўні 2015 году «Лісма» выпусьціла [[Сьвятлодыёдная лямпа|сьвятлодыёдную]] філямэнтную лямпу. 1 кастрычніка 2017 году прадпрыемства пераўтварылі ў [[таварыства з абмежаванай адказнасьцю]]<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Гісторыя|спасылка=https://lisma.su/o-predpriyatii/istoriya/index.html|выдавец=ТАА «Лісма»|мова=ru|дата публікацыі=2020|дата доступу=31 сакавіка 2020}}</ref>. У 2019 годзе 15% лямпаў паставілі за мяжу<ref name="а"/>.
 
=== Кіраўнікі ===
Радок 49:
 
{{Накід:Эканоміка}}
 
[[Катэгорыя:Прадпрыемствы Расеі]]
[[Катэгорыя:Саранск]]
[[Катэгорыя:Прамысловыя_прадпрыемствыПрамысловыя прадпрыемствы]]
[[Катэгорыя:Прыборабудаваньне]]
[[Катэгорыя:Савецкія прадпрыемствы]]