Маскоўская біржа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
 
Радок 61:
 
== Мінуўшчына ==
У студзені 1992 году заснавалі «Маскоўскую міжбанкаўскую валютную біржу» («ММВБ»). Зь ліпеня 1992 году [[Банк Расеі]] пачаў выкарыстоўваць гандаль на «ММВБ» для вызначэньня валютнага курсу [[Расейскі рубель|расейскага рубля]]. 18 траўня 1993 году на «ММВБ» сталі гандляваць дзяржаўнымі [[аблігацыя]]мі. У 1995 годзе запусьцілі гандаль [[Акцыя|паямі]] прадпрыемстваў і [[ф'ючарс]]амі. У 1997 годзе біржавы гандаль стаў электронным і ўвялі індэкс ММВБ. У 2000 годзе электронны гандаль аб'яднаўаб’яднаў 8 валютных біржаў. У 2003 годзе ўвялі гандаль акцыямі паявых інвэстыцыйных фондаў (ПІФ). У 2006 годзе валютны гандаль дасягнуў 25,9 трлн рас.рублёў ($956 млрд), што склала каля паловы абарачэньня біржы. У 2009 годзе гандаль упаў у 1,5 разу да 41 трлн рас.руб ($1304,2 млрд), у тым ліку гандаль паямі скараціўся ў 1,7 разу да 26 трлн руб ($836,3 млрд). Сярэднедзённае абарачэньне фондавай пляцоўкі дасягала 163 млрд рас.руб ($5 млрд). На «ММВБ» прыпадала 99% гандлю аблігацыямі і звыш 90% — паямі на расейскіх біржах, а таксама каля 60% — на айчынных і замежных біржах. Каля 750 прадпрыемстваў Расеі разьмясьцілі на ёй свае каштоўныя паперы, у тым ліку звыш 230 — паі з агульнай капіталізацыяй каля 17 трлн рас. рублёў (каля $542 млрд). На 2010 год «ММВБ» праводзіла гандаль 6 валютамі — [[Беларускі рубель|беларускім рублём]], амэрыканскім далярам, украінскай [[грыўна]]й, казаскім тэнгэ, [[Кітайскі юань|кітайскім юанем]] і эўра. 19 сьнежня 2011 году «ММВБ» [[Паглынаньне|паглынула]] «Расейскую гандлёвую сыстэму», зь якой утварыла «Маскоўскую біржу». У 2013 годзе пры біржы стварылі «Нацыянальны разьліковы [[дэпазытарый]]» і перайшлі на разьлікі на 2-і дзень замест адначасных. У кастрычніку 2013 году запусьцілі гандаль каштоўнымі мэталамі — золатам і [[срэбра]]м — празь безасабовыя мэталічныя рахункі. У 2015 годзе на біржы сталі адчыняць асабістыя інвэстыцыйныя рахункі, лік якіх да сакавіка 2019 году перавысіў 700 000. Паводле 6-га артыкула Статуту ПАТ «Маскоўская біржа», на 25 красавіка 2019 году статутны [[капітал]] біржы складаў 2 276 401 458 рас. рублёў ($35,228 млн), падзеленых на аднолькавы лік паёў (па 1 рублі). «Маскоўская біржа» мела права дадаткова выпусьціць 9 818 920 693 паёў вартасьцю па рублі ($151,952 млн). Па выніках 2019 году «Маскоўская біржа» была 27-й у сьвеце паводле абсягу гандлю паямі прадпрыемстваў<ref name="в"/>. Апэрацыйныя даходы біржы склалі 43,229 млрд рас.рублёў ($668,996 млн), апэрацыйны прыбытак — 25,179 млрд руб ($389,663 млн) і чысты прыбытак 20,2 трлн рублёў ($312,613 млн)<ref>{{Навіна|аўтар=Андрэй Швецаў, Юры Дзянісаў|загаловак=Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць за 2019 год|спасылка=https://fs.moex.com/files/20574|выдавец=ПАТ «Маскоўская біржа»|мова=ru|дата публікацыі=6 сакавіка 2020|дата доступу=7 красавіка 2020}}</ref>.
 
== Крыніцы ==
Радок 73:
 
{{Накід:Эканоміка}}
 
[[Катэгорыя:Фондавыя біржы]]
[[Катэгорыя:Прадпрыемствы Расеі]]