Сочы (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Радок 14:
Клюб бярэ свой пачатак 4 ліпеня 2018 годзе. Фактычна, клюб быў утвораны на базе піцерскага клюбу «[[Дынама Санкт-Пецярбург|Дынама]]», якое доўгі час выступала ў другім дывізіёне чэмпіянату Расеі. Пасьля [[Чэмпіянат Расеі па футболе 2017—2018 гадоў|сэзону 2017—2018 гадоў]] гульцы «Дынама» пачалі складаць новыя дамовы з клюбам «Сочы», а самое «Дынама» скончыла сваё існаваньне. Наваствораны клюб заняў месца «Дынама» ў [[Футбольная нацыянальная ліга чэмпіянату Расеі па футболе|першынстве ФНЛ]].
 
Першыя афіцыйныя матчы клюб праводзіў на [[Цэнтральны стадыён імя Славы Мэтрэвэлі|Цэнтральным стадыёне імя Славы Мэтрэвэлі]] ў сувязі ззь негатоўнасьцю стадыёну «Фішт», які прымаў гульні [[чэмпіянат сьвету па футболе 2018 году|чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году]], а таксама праз праблемы, зьвязаныя з арганізацыяй разьмяшчэньня заўзятараў камандаў-гасьцей і разьмеркаваньнем патокаў заўзятараў<ref>[http://tass.ru/sport/5360676 «ФНЛ: для проведения матчей "Сочи" на "Фиште" нужно решить проблему с допуском фанатов»]. ТАСС.</ref>. 17 ліпеня ў стартавай гульні сэзону «Сочы» трываў паразу на хатняй пляцоўцы ад маскоўскага «[[Спартак Масква (футбольны клюб)|Спартаку-2]]» зь лікам 0:1. У другім туры клюб атрымаў першую перамогу ў афіцыйным матчы, то бок зь мінімальнай перавагай сочынскі клюб быў мацней за варонескі «[[Факел Варонеж|Факел]]» (2:1)<ref>[http://pfcsochi.ru/news/events/2018/est-pervaya-pobeda/ «Есть первая победа!»]. ФК Сочи.</ref>. Першую выязную серыю з трох матчаў «Сочы» правёў без паразаў, зарабіўшы на свой рахунак 5 пунктаў. Пасьля зімовай паўзы клюб загуляў больш пасьпяхова і нават узначальваў турнірную табліцу пэўны час. Тым ня менш, пасьля нічыі зь яраслаўскім «[[Шыньнік Яраслаўль|Шыньнікам]]» клюб фінішаваў на другім месцы і забясьпечыў сабе месца ў [[Прэм’ер-ліга чэмпіянату Расеі па футболе|Прэм’ер-лізе]], атрымаўшы, такім чынам, у першы ж год падвышэньне. Цікава, што піцерскае «Дынама» ніколі ў сваёй гісторыі не выступала ў найвышэйшым дывізіёне расейскага першынства.
 
Непасрэдна перад пачаткам сэзону ў Прэм’ер-лізе да клюбу далучыліся адразу некалькі футбалістаў «[[Зэніт Санкт-Пецярбург|Зэніту]]», якія мелі мала гульнявой практыкі ў складзе піцерцаў. У першым у гісторыі матчы лігі «Сочы» у Маскве трываў паразу ад «Спартака», прапусціўшыпрапусьціўшы адзіны гол у кампэнсаваны час. Аўтарам першага голу ў гісторыі клюбаклюбу ў Прэм’ер-лізе ёсьць [[Дзьмітры Полаз]], які адзначыўся голам з пэнальці ў матчы 6-га туру супраць «[[Арэнбург (футбольны клюб)|Арэнбургу]]».
 
== Крыніцы ==