Фёдар Турук: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён-картка
Радок 1:
{{Навуковец}}
'''Фёдар Фёдаравіч Турук''' ([[20 лютага]] [[1889]], вёска [[Балотца]] Наваградзкага павету — [[20 ліпеня]] [[1960]]) — беларускі гісторык і грамадзкі дзеяч. Прафэсар ([[1921]]).
 
У 1915 скончыў гістарычна-філялягічны і археалягічны інстытут у Петраградзе. Выкладаў у гімназіях [[Менск]]у і [[Масква|Масквы]], а з сакавіка [[1918]] загадваў аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Адзін з арганізатараў Беларускага народнага ўнівэрсытэту і Беларускага навуковага таварыства ў Маскве. 3 1919 працаваў загадчыкам беларускага пададдзела аддзела асьветы [[РСФСР]]; садзейнічаў выхаду ў сьвет першага зборніка Янкі Купалы на расейскай мове «Выбраныя вершы ў перакладах расейскіх паэтаў», які выдадзены ў 1919. Прымаў удзел у арганізацыі [[БДУ|Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта]], з 1921 ягоны прафэсар. 3 1923 выкладнік Камуністычнага ўнівэрсытэту нацыянальных меншасьцяў Захаду ў Маскве. У [[1923]]—[[1955]] прафэсар ВНУ Масквы.