Маскоўскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 16:
Пасьля [[Крэўская унія|Крэўскай уніі 1385 году]] галоўным ідэалягічным абгрунтаваньнем палітыкі Маскоўскага вялікага княства ў дачыненьні да ВКЛ абвяшчалася «вызваленьне» яго [[праваслаўе|праваслаўнага]] насельніцтва ад «[[каталіцтва|каталіцкага]] прыгнёту». Дзейнасьць мітрапаліта [[Кіпрыян]]а спрыяла зьмякчэньню супярэчнасьцяў паміж Маскоўскім вялікім княствам і ВКЛ. У [[1391]] годзе заключаны шлюб вялікага князя маскоўскага [[Васіль I|Васіля I]] з дачкой Вітаўта Соф’яй. У [[1398]] годзе Масква выступіла супраць спробы Вітаўта ўсталяваць кантроль над Ноўгарадам, але заключэньне [[дагавор 1400 году|мірнага дагавору 1400 году]] фактычна дазволіла яму ліквідаваць незалежнасьць Смаленскага княства ([[1404]]). Пасьля ўзброенага канфлікту ў [[1406]] годзе да канца [[XV стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] ўсталявалася мяжа паміж ВКЛ і Масквой па рацэ [[Угра|Ўгра]]. У складзеным у [[1423]] годзе завяшчаньні Васіль I назваў Вітаўта апекуном сваіх дзяцей і гарантам цэласнасьці дзяржавы пасьля сваёй сьмерці ([[1425]]), але практычных вынікаў гэты крок ня меў.
 
Заключаны вялікім князем літоўскім [[Казімер Ягелончык|Казімерам IV]] і вялікім князем маскоўскім [[Васіль II Цёмны|Васілём II Цёмным]] [[Дагавор 1449 году|31 жніўня 1449 году дагавор]] фактычна спыніў тэрытарыяльную экспансію ВКЛ на ўсход. Паводле дагавору, Казімер абавязваўся «не вступатися» ў Вялікі Ноўгарад і Пскоў, нават калі тыя будуць «се… давати» Казімеру, а таксама ня ўдзельнічаць у магчымых сутыкненьнях рускіх фэадальных рэспублік зь [[Лівонскі Ордэн|Лівонскім Ордэнам]] нават на іх баку. Адносным посьпехам Казімера была адмова Васіля II ад наўгародзкіх валасьцей, якія традыцыйна «цягнулі» да Літвы і прызнаньне за разанскім вялікім князем [[Іван Фёдаравіч|Іванам Фёдаравічам]] права пераходу на службу да Казімера. Вынікам дагавору [[1449]] году быў амаль 40-гадовы пэрыяд мірнага разьвіцьця ВКЛ, якое ня мела ваенных канфліктаў з суседзямі да [[1487]] году, але ён таксама зафіксаваў адмову ВКЛ ад прэтэнзіяў на аб’яднаньне ўсіх усходнеславянскіх зямель, што абумовіла страту незалежнасьці ад Масквы Ноўгараду ([[1471]]—[[1478]]) і Цьвяры ([[1485]]) і ўрэшце паразу ВКЛ у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ [[1492]]—[[1494]] гадоў, якое суправаджалася стратай вялікіх тэрыторыяў і, урэшце, канцом трывалай экспансіі ВКЛ на ўсход.
 
Моцная цэнтралізаваная Маскоўская дзяржава, створаная ў выніку посьпехаў [[Іван III|Івана III]], які прыняў тытул «''государя всея Руси''», пачала адкрыта прэтэндаваць на [[Беларусь|беларускія]] і [[Украіна|ўкраінскія]] землі ВКЛ, барацьба за якія вызначыла гісторыю [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй Эўропы]] на працягу [[XV стагодзьдзе|XV]]—[[XVIII стагодзьдзе|XVIII]] стагодзьдзяў.