Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
→‎Найноўшы час: дапаўненьне, стыль
Радок 74:
5 ліпеня 1926 року ўлады [[БССР|Беларускай ССР]] узялі комплекс касьцёла і кляштару дамініканаў пад ахову дзяржавы<ref>{{Літаратура/Менск: Старонкі жыцьця дарэвалюцыйнага гораду (1994)|к}} С. 301.</ref>. У часе заняцьця Менску савецкімі войскамі ў 1944 року кляштарны комплекс атрымаў пашкоджаньні. У 1945 року Нямеччына выплаціла СССР кантрыбуцыю на аднаўленьне помніка архітэктуры<ref name="radzima">{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.radzima.org/be/minsk/6884.html| загаловак = Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск)| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Radzima.org]]| дата = 3 сакавіка 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>, а ў канцы 1940-х рокаў праводзіліся працы першаснай кансэрвацыі касьцёла<ref name="pam"/>. Аднак у 1950 року савецкае кіраўніцтва канчаткова зацьвердзіла новы генэральны плян Цэнтральнай плошчы, паводле якога пасярод яе ўзводзіўся [[Помнік Сталіну (Менск)|манумэнт Сталіну]], а на месцы колішняга кляштару разьбіваўся сквэр<ref name="radzima"/>.
 
Пад покрывам ночы, у 1950 року савецкія ўлады ўзарвалі выдатны помнік архітэктуры. Ягоныя камені выкарысталі для падмуркаў новых будынкаў Менску<ref name="radzima"/>. У 1985 року на Кастрычніцкай плошчы пачалі будаваць [[Палац Рэспублікі (Менск)|Палац Рэспублікі]] паводле праекту аўтарскага калектыву, аякі кіраваў [[Міхаіл Пірагоў]], ураджэнец [[Краснаярскі край|Краснаярскага краю]] Расеі, які пераехаў у Беларусь у 1975 року<ref>{{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}} С. 601.</ref>. ўУ 1986 року археолягі адкапалі падмуркі дамініканскага касьцёла Сьвятога Тамаша Аквінскага. Ягоныя сьцены месцамі дасягалі 3-мэтровай таўшчыні, на фасадах выявілі байніцы ніжняга бою, прыстасаваныя для страляніны з мушкетаў. [[Зянон Пазьняк]], які браў удзел у раскопках, у адным з артыкулаў прыгадваў, што калі археолягі дабраліся да пласта XVII ст., то выявілі некалькі дзясяткаў шкілетаў з праламанымі альбо прастрэленымі чарапамі<ref name="radzima"/>.
 
{{Вонкавыя мэдыяфайлы
Радок 81:
}}
 
У 2000-я гадырокі зьявіўся праект аднаўленьня касьцёла Сьвятога Тамаша Аквінскага на захаваных да нашага часу падмурках. Спэцыялісты архітэктурнай сэкцыі [[Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры|Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры]] Андрэй Ларры і Антон Вантух на падставе навукова-дасьледчых матэрыялаў распрацавалі эскізную прапанову аднаўленьня помніка. У 2011 року Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры падрыхтавала зварот да ўладаў Менску з навуковым абгрунтаваньнем гэтай прапановы<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = | url = http://naviny.by/rubrics/culture/2011/03/02/ic_news_117_362471/| загаловак = Астапович предложил Мингорисполкому восстановить костел Святого Томаша Аквинского| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Naviny.by]]| дата = 3 сакавіка 2011 | мова = ru | камэнтар = }}</ref>.
 
== Архітэктура ==