Папская швайцарская гвардыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
д артаграфія, пунктуацыя, стыль
 
Радок 1:
[[Файл:Rom, Vatikan, Soldaten der Schweizer Garde.jpg|thumb|Швайцарскія гардзейцыгвардзейцы]]
'''ШвайцарскаяШвайца́рская гвардыягва́рдыя''' — адзін з відаў узброеных сіл [[Ватыкан]]а.
 
== Гісторыя ==
Была створана па распараджэньні папы рымскага Юлія II, вядомага заступніка [[мастацтва]]. Але ён увайшоў у гісторыю і як адзін з самых ваяўнічых пап — Юлій II вёў бесьперапынныя войны на працягу ўсяго пантыфікату (1503—1513). Маючы патрэбу ў падначаленым яму войску, ён спыніў свой выбар на швайцарскіх салдатах, якія служылі ў той час у шматлікіх эўрапейскіх краінах і якія лічыліся лепшымі салдатамі ў [[Эўропа|Эўропе]]. [[22 студзеня]] [[1506]] г, калі Юлій II зладзіў прыём у гонар першых 150 швайцарскіх гвардзейцаў, лічыцца афіцыйнай датай стварэньня гвардыі.
 
Гвардзейцам абавязаны сваім выратаваньнем папа Клімэнт VII. Абараняючы яго [[6 траўня]] [[1527]] году падчас захопу і разрабаваньня [[Рым]]у войскамі імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Карла V, загінулі 147 гвардзейцаў. З тых часоў у памяць аб гэтай падзеі навабранцы гвардыі прымаюць прысягу [[6 траўня]] — у Дзень швайцарскай гвардыі.
 
Былі ў гісторыі гвардыі моманты, калі неабходнасьць яе існаваньня ставілася пад сумнеў. У пачатку XIX стагодзьдзя Швайцарская Канфедэрацыя адмяніла наёмную ваенную службу за межамі краіны, а ў 1970 папа Павал VI, імкнучыся падтрымаць міратворчы вобраз Рымска-каталіцкай царквы, абвясьціў аб роспуску ваенных падраздзяленьняў Ватыкана.