Вэстэрнізацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
W (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
[[Файл:HIH Prince Yorihito Higashifushimi.jpg|значак|180пкс|Японскі князь {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ёрыхіта Хігашыфушымі||ja|東伏見宮依仁親王}} у [[Вайсковая форма|вайсковай форме]] заходняга ўзору (1895 г.)]]
'''Вэстэрнізацыя''' ({{мова-en|Western|скарочана}} — «[[Захад|заходні]]») — перанакіраваньне разьвіцьця [[грамадзтва]] на ўзор [[Культура|культуры]] краінаў [[Заходняя культура|Захаду]], што прадугледжвае засваеньне заходніх {{Артыкул у іншым разьдзеле|Лад жыцьця|ладу жыцьця|en|Lifestyle (sociology)}} і [[Мода|моды]], [[Каштоўнасьць|каштоўнасьцяў]] [[Мараль|маралі]] і [[Этыка|этыкі]], [[стэрэатып]]аў [[Мысьленьне|мысьленьня]] і [[Паводзіны|паводзінаў]]. Найчасьцей пераймаюцца {{Артыкул у іншым разьдзеле|верацярпімасьць||pl|Tolerancja religijna}}, [[народаўладзьдзе]], міжэтнічная {{Артыкул у іншым разьдзеле|цярпімасьць||en|Toleration}}, свабода [[Зьвесткі|зьвестак]] і [[Творчасьць|творчасьці]], [[эканамічны лібэралізм]]. Звычайна праводзіцца кіраўніцтвам [[дзяржава]]ў: [[Вялікае Княства Літоўскае]] ў XVI—XVIII ст., [[Маскоўскае царства]] на пачатку XVIII ст., [[Японская імпэрыя]] ў 2-й палове XIX ст. — XX ст. Часам выклікае супраціў чыноўнікаў ({{Артыкул у іншым разьдзеле|Мусульманскі сьвет||ar|عالم إسلامي}}, [[СССР]]), [[Канфэсія|веравызнавальных]] супольнасьцяў, [[Народнасьць|народнасьцяў]] і [[Стан (сацыяльная група)|саслоўяў]]. У краінах, якія здабылі [[незалежнасьць]] пры распадзе СССР у 1991 г., ператварылася ў {{Артыкул у іншым разьдзеле|амэрыканізаваньне||en|Americanization}}. Асноўнымі рэчышчамі ажыцьцяўленьня служаць заходнія [[сродкі масавай інфармацыі]] (пэрыёдыка, [[радыё]], [[Сеціва]], [[тэлебачаньне]]), міжасабовыя і міжурадавыя [[зносіны]] з краінамі Захаду, распаўсюд заходніх культурных артэфактаў ([[адзеньне]], [[відэакасэта]], [[кампутарная праграма]], [[кніга]], [[фільм]])<ref>{{Кніга|аўтар=[[Эдуард Дубянецкі]].|частка=[http://www.slounik.org/154019.html Вэстэрнізацыя]|загаловак=Культуралёгія|арыгінал=|спасылка=|адказны=маст. [[Алег Глекаў]], рэд. [[Генадзь Маслыка]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі]]|год=2003|том=|старонкі=68-69|старонак=384|сэрыя=|isbn=985-11-0277-6|наклад=3000}}</ref>.