Гісторыя скаўтынгу ў Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17:
[[Файл:Scout troop in Kletsk, Belarus 1934.jpg|міні|300пкс|Атрад скаўтаў з [[Клецак|Клецку]] на зборах. 13 чэрвеня 1934]]
 
Першы скаўцкі (харцэрскі) атрад арганізуецца ў 1921 годзе ў [[Клецак|Клецку]], у [[Беларуская гімназія ў Клецку|Клецкай гімназіі]]. Амаль адначасова зьяўляюцца скаўты ў [[Нясьвіж]]ы і ў [[Нясьвіская гімназія|Нясьвіскай гімназіі]]. Харцэжы ў [[Клецкі раён|Клецкім раёне]] былі каталікамі (беларускія дзеці вучыліся ў польскіх школах). [[Праваслаўе|Праваслаўных]] скаўтаў не было. У Нясьвіжы бацюшка нават не дазваляў быць скаўтам. Патронкай скаўтаў была [[Багародзіца|Маці Божая]]. Выходзіў часопіс [[Польская мова|па-польску]] «Рыцар Непарочнай Дзевы Марыі». У Клецкай школе кіраўніком харцэжаў быў настаўнік геаграфіі Маджэеўскі. Адной са скаўтак у Клецку была паннаГаліна МендзялееваДамашэвіч<ref>Бабуля беларускай [[Рок-каранацыя|рок-князёўны]]’97 [[Хрысьціна Мендзялеева|Хрысьціны Мендзялеевай]]; першым шлюбам была за праўнукам [[Дзьмітры Мендзялееў|Д.І. Мендзялеева]]; яе шляхецкая сям’я ведала князёў [[Радзівілы|Радзівілаў]], у [[Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы|Нясьвіскім палацы]] якіх не аднойчы былі, і пасьля аднаго з наведваньняў на [[Вялікдзень]] яна захапілася Велікоднымі пісанкамі; яе калекцыі малюнкаў-пісанак не аднойчы экспанаваліся на розных выставах</ref>. У Нясьвіскай гімназіі адным са скаўтаў быў беларускі паэт [[Сяргей Новік-Пяюн]]. Скаўты Нясьвіжу ладзілі тэатральныя відовішчы.
 
Было тры прынцыпы: «Бог, Бацькаўшчына і гонар». Галоўнае, чаму вучылі скаўтаў: любі сваю Бацькаўшчыну і будзь гатоў за яе жыцьцё аддаць.