Беларуская народная партызанка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
Радок 1:
{{Арганізацыя|назва=Беларуская народная партызанка|абрэвіятура=БНП|дата ўтварэньня=1942|тып=нацыянальна-вызваленчая|мэта=Абарона правоў насельніцтва і [[Беларускае нацыянальнае адраджэньне|нацыянальнае адраджэньне Беларусі]]|афіцыйныя мовы=[[беларуская мова|беларуская]]|колькасьць супрацоўнікаў=болей за 3000 (1942)<br />болей за 5000 (1942)|папярэднік=[[Беларуская Самаабарона]]|юрыдычны статус=падпольная|кіроўны орган=[[Лава атаманаў]]|пасада кіраўніка=Кіраўнік Лавы атаманаў|імя кіраўніка=[[Якуб Харэўскі]]|пасада кіраўніка 2=Камандзір штабу БНП|імя кіраўніка 2=[[Іван Шанько]]|дзейнічае ў рэгіёнах=[[Беларусь]]|месцазнаходжаньне=[[Ружаны|Ружаншчына]], [[Берасьце|Берасьцейшчына]]йшчына, [[Слонім|Слонімшчына]]шчына, [[Столін|Століншчына]]шчына, [[Пінск|Піншчына]], [[Целяханы|Целяханшчына]], [[Косаў|Косаўшчына]]шчына, [[Лунінец|Лунінеччына]], [[Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадоччына]], [[Кобрынь|Кобрыньшчына]]шчына|дата спыненьня існаваньня=1948}}
'''Беларуская народная партызанка''' (БНП) — беларуская ўзброеная нацыянальна-вызваленчая арганізацыя, якая дзейнічала ў [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|акупаванай Беларусі]] падчас [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] і ў першыя пасляваенныяпасьляваенныя гады.
 
== Перадумовы стварэньня БНП ==
Напярэдадні [[Нямецка-савецкая вайна|нямецка-савецкай вайны 1941—1945 гадоў]] нямецкае вайсковае камандаваньне меркавала, што падчас захопу [[Палесьсе|Палесься]] будзе немажлівае выкарыстаньне танкаў і яго трэба будзе абысьці, таму вайсковая выведка [[Абвэр]] атрымала заданьне зьвярнуць пільную ўвагу на гэтую тэрыторыю будучага «палескага катла», дзе мелі апынуцца савецкія войскі. Каб вырашыць гэтую праблему ў Абвэры было вырышана выкарыстаць беларускія і ўкраінскія нацыяналістычныя арганізацыі, дзейнічаючыя на былой польскай тэрыторыі: «Украінскае Нацыянальнае Вызваленьне» [[Тарас Бульба-Баравец|Тараса Бульбы-Бараўца]] і «[[Беларускі Цэнтральны (Народны) Фронт (1942)|Беларускі Народны Фронт]]» Шчорса-[[Вінцэнт Гадлеўскі|Гадлеўскага]]. Апошняя, выступаючы як нацыяналістычная арганізацыя, займалася разбудаваньнем у Польшчы падпольных структураў беларускага супраціву й спрычынілася да арганізацыі беларускіх дывэрсійных суполак, якія перакідваліся ў [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. Ужо ў першыя дні нямецка-савецкае вайны, пакуль немцы яшчэ на дайшлі да Палесься, беларусы ўжо загаспадаравалі на вялікім абшары, стварылы аддзелы [[Беларуская Самаабарона|Беларускае Самаабароны]], якая пераняла ўладу ў цэлых раёнах. Паводле [[Сяргей Ёрш|Сяргея Ёрша]], да кіраўніцтва Беларускае Самаабароны належалі ацалеўшыя ад рэпрэсіяў [[Народны камісарыят унутраных справаў|НКУС]] кіраўнікі [[Антыпольскае паўстаньне 1939 г.|антыпольскага паўстання ў верасні 1939 г.]] Беларуская Самаабарона цесна супрацоўнічала з украінскімі арганізацыямі й разам зь імі праводзіла вайсковыя апэрацыі на Палесьсі супраць савецкіх партызанаў і фармаваньняў [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонае Арміі]]. Навязаньню сувязі паміж патрыятычнымі суполкамі й атрадамі садзейнічала неабходнасьць барацьбы з савецкімі марадзёрамі й партызанамі, якія правакавалі немцаў на карныя меры, гвалцілі сялянак і рабавалі сялянаў. Такім чынам беларускія атрады ў 1942 року на тэрыторыі [[Слонім|Слонімшчыны]]шчыны, [[Ружаны|Ружаншчыны]], [[Целяханы|Целяханшчыны]] і [[Пінск|Піншчыны]] налічвалі ўжо больш за 3000 чалавек, а савецкая партызанка там мела значна меншыя сілы.
 
== Стварэньне й дзейнасьць БНП ==
Беларуская народная партызанка была ўтвораная ў выніку перафарматаваньня [[Беларуская Самаабарона|Беларускае Самаабароны]] пасьля ўсталяваньня нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. У 1942 року з будучай БНП навязала кантакт іншая канспірацыйнаякансьпірацыйная арганізацыя — [[Беларуская народная грамада (1941)|Беларуская народная грамада]] (БНГ), якая праз сваіх сяброў намагалася ўсталяваць кантакты паміж рознымі аддзеламі БНП і аб’яднаць іх пад адзінае кіраўніцтва.
 
На пачатку ліпеня 1942 году на хутары ў раёне [[Івацэвічы|Івацэвічаў]] адбыўся першы зьезд камандзіраў Беларускае Самаабароны й прадстаўнікоў Беларускае Народнае Грамады ([[Сяргей Хмара]], [[Васіль Вір]], [[Юрка Стасевіч]]). У выніку была ўтвораная гэтак званая «[[Лава атаманаў]]», якая мела зьбірацца ў разе патрэбы і быць аб’ядноўваючым органам Беларускае народнае партызанкі, а кіраўніком лавы абраны атаман [[Якуб Харэўскі]]. На нарадзе прысутнічала 8 атаманаў: па аднаму з [[Ліпічанская пушча|Ліпічанскай пушчы]], [[Целяханы|Целяханшчыны]], [[Косаў|Косаўшчыны]]шчыны, два з [[Пінск|Піншчыны]] й тры з [[Ружаны|Ружаншчыны]], але паводле іншых звестакзьвестак удзельнікаў было 12. Кожны з атаманаў уплываў адразу на некалькі іншых аддзелаў Партызанкі, якія не маглі вылучыць сваіх прадстаўнікоў з прычыны «адсутнасьці палітычна вырабленых людзёў», але з большага трымаліся прабеларускага кірунку. На нарадзе была падтрымана ідэя Беларускае народнае грамады аб «засадзе ператрываньня», то бок чаканьня зручнага моманту для збройнага супраціву, а таксама было вырашана нападаць першымі толькі на марадзёраў і на тыя аддзелы, якія й пасьля першага папярэджаньня прадоўжваюць правакаваць нямецкія ўлады на расправу ззь мясцовымі жыхарамі ці проста іх рабаваць. У лістападзе 1942 году была праведзеная другая канфэрэнцыя, але невядома менавіта на якой ззь дзьвюх канфэрэнцыяў была ўтвораная ўласна Беларуская народная партызанка. Галоўны Штаб БНП ачоліў палкоўнік [[Іван Шанько]] — былы афіцэр [[Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]], які стаў камандзірам партызанскага аддзелу з Ружаншчыны й атрымаў падвышэньне рангу ад Лавы атаманаў. Таксама да кіраўніцтва належалі Васіль Вір (Пінскі), Сяргей Хмара й Юрка Стасевіч, пры тым апошні знаходзіўся ў атрадзе атамана [[Язэп Таўпека|Язэпа Таўпекі]].
 
Да моманту другой канфэрэнцыі нямецкае кіраўніцтва ўжо паспелапасьпела сябе дыскрэдытаваць, таму было вырашана намагацца трымаць нэйтралітэтнэўтралітэт з савецкімі партызанамі ці нават спрабаваць супрацоўнічаць зь імі супраць немцаў. Тым ня менш, некаторыя аддзелы БНП бралі ўдзел у акцыях супраць польскай і савецкай партызанкі на [[Палесьсе|Палесьсі]] разам з [[Палеская сеч|Палескай Сеччу]] [[Украінская паўстанчая армія|УПА]]: атрады [[Якуб Харэўскі|Харэўскага]], [[Іван Перагуд|Перагуда]], Патрубейкі й Суворага дапамагалі атрадам [[Тарас Бульба-Баравец|Тараса Бульбы-Бараўца]] ў барацьбе з польскімі прасавецкімі партызанамі ў раёне [[Дубровіца|Дубровіцы]], [[Вялікая Глуша|Вялікай Глушы]], [[Камень-Кашырскі|Камень-Кашырскага]] й [[Любяшоў|Любяшова]]. У гэты час на [[Бранск|Браншчыне]], [[Магілёў|Магілёўшчыне]]шчыне й [[Смаленск|Смаленшчыне]] дзейнічалі незалежныя партызанскія аддзелы пад кіраўніцтвам беларускіх дзеячаў, зь якімі Беларуская народная партызанка мпрабавала наладзіць сувязь. На Смаленшчыну быў накіраваны складзены амаль з «усходнікаў» аддзел былога капітана Чырвонае Арміі атамана Кавалёва, але атрад удалося зьнішчыць у Цэнтральнай Беларусі дывэрсійнымі атрадамі [[Народны камісарыят унутраных справаў|НКУС]]. Тым ня менш перамовы з эсэрамі былі праведзеныя ў [[Віцебск|Віцебску]]у з дапамогай бурмістра [[Усевалад Родзька|Усевалада Родзькі]], а паводле [[Васіль Вір|Васіля Віра]] на перамовах усе «ўсходнікі» размаўлялі [[Расейская мова|па-расейску]], але стаялі за незалежнасьць Беларусі і лічылі сябе беларусамі.<ref>http://jivebelarus.net/history/new-history/belarusian-partizans.html?page=4#lnk3 Беларуская Народная Грамада і Беларуская Народная Партызанка ў 1942-1943 гадах. Сяргей Ёрш</ref> Усталяваньню трывалых сувязяў эсэраў і Беларускае народнае партызанкі перашкодзілі савецкія і нямецкія спэцслужбы.
 
== Барацьба СССР супраць БНП ==
Калі раней беларускія партызаны з асобных партызанскіх атрадаў, [[Беларуская Самаабарона|Беларускае Самаабароны]] ці БНП змагаліся пераважна з савецкімі «акружэнцамі» і марадзёрамі, то ў 1942 року зьявіліся першыя сур’ёзныя савецкія дэсантныя суполкі. У другой палове 1942 году ў раёне [[Целяханы|Целяханаў]] была скінутая з самалёта дывэрсійная суполка капітана НКУС Топкіна й хоць той не ўдалося адразу падначаліць сабе беларускія атрады, уследусьлед за гэтай суполкай скідваліся іншыя спэцатрады [[НКГБ]] і [[НКУС]]. Таму ўжо ў наступным року савецкім дэсантнікам і партызанам удалося зьнішчыць кіраўніцтва БНП і падпарадкаваць сабе многія яе аддзелы, хоць сама арганізацыя разраслася й налічвала больш за 5 тысячтысячаў чалавек, дзейнічаючых на [[Пінск|Піншчыне]], [[Берасьце|Берасьцейшчыне]]йшчыне й [[Горадня|Гарадзеншчыне]]. У 1943 годзе ў раёне [[Косаў|Косава]], [[Быцень|Быценя]] й [[Ружаны|Ружанаў]] было скінута 5 вялікіх дэсантных суполак НКУС пад кіраўніцтвам палкоўніка спэцвойскаў НКУС [[Рыгор Лінькоў|Рыгора Лінькова]], які меў заданьне ад [[Панцеляймон Панамарэнка|Панамарэнкі]] нягайна ліквідаваць беларускую незалежную партызанку. Пры дапамозе камуніста [[Язэп Урбановіч|Язэпа Урбановіча]], які ня ведаў пра заданьне Лінькова, апошні зарганізаваў сустрэчу з камандзірам БНП [[Іван Шанько|Іванам Шаньком]], дзе мелася абмеркаваць пастаўкі савецкае зброі. Іван Шанько пагадзіўся на сустрэчу, бо было вядома, што падобныя перамовы праводзіліся атрадамі [[Тарас Бульба-Баравец|Тараса Бульбы-Бараўца]], а таксама таму, што пасярэднік Урбановіч быў вядомы як беларускі патрыёт і былы вучань [[Віленская беларуская гімназія|Віленскае Беларускае гімназіі]]. На сустрэчы Лінькоў патрабаваў, каб Шанько перадаў яму ўсё кіраўніцтва над партызанскімі атрадамі, але той адмовіўся й быў застрэлены выстралам у грудзі, а прыбылы разам зь ім ад’ютант [[Мікалай Скрундзь]] («Ваўкалак») быў схоплены.
 
Ад моманту забойства камандзіра Беларускае народнае партызанкі пачалося далейшае зьнішчэньне арганізацыі й яе камандзіраў. Як і палкоўнік Шанько, быў забіты атаман Бокан, яго намесьнік і іншыя сувязныя і камандзіры. Напачатку скрытна забіваліся найбольш сьвядомыя і дасьведчаныя беларускія партызаны й іх кіраўнікі: пад покрыўкай загібелі ад нямецкіх войскаў, «вылетаў у Маскву», правакацыяў і падкідваньнем немцам карыснай для зьнішчэньня беларускіх партызанаў інфармацыі, але потым пачаліся адкрытыя забойства, калі забітых абвінавачвалі ў сувязі зь нямецкімі спэцслужбамі. Калі [[Язэп Урбановіч]] на свае вочы ўбачыў адно з такіх забойстваў, ён адразу паведаміў пра выдарэньне [[Беларуская народная грамада (1941)|Беларускай народнай грамадзе]], парадзіў ратавацца сябрам і дзеячам беларускага партызанскага руху, а таксама запэўніў у сваёй нявіннасьці. Сувязная паспелапасьпела выканаць сваю справу і перадаць інфармацыю да БНГ, але пасьля была схопленая Ліньковым і павешаная. Дзякуючы гэтай інфармацыі атаманам [[Якуб Харэўскі|Харэўскаму]], [[Іван Перагуд|Перагуду]], Хомічу (Мінічу) і [[Язэп Таўпека|Таўпеке]] ўдалося ўратавацца, хоць апошні ўжо пасьпеў атрымаць запрашэньне на перамовы. Але не ўдалося ўратавацца ад забойства атрадамі НКУС атаману Канстанчуку з [[Белавеская пушча|Белавескае пушчы]], сувязному БНП і дзеячу БНГ [[Уладзімер Альшэўскі|Уладзімеру Альшэўскаму]], камандзіру савецкага атраду на [[Ружаны|Ружаншчыне]] маёру [[Канстанцін Нішчакоў|Канстанціну Нішчакову]] (быў забіты 28 траўня 1943 року пра што пазьней падрабязна пісаў сам Лінькоў), аддзелу атамана Івана Лясьніка каля Вялікага Балота (дзейнічаў на тэрыторыі Ратненшчыны, [[Янаўшчына|Янаўшчыны]] і [[Кобрынь|Кобрыньшчыны]]шчыны), аддзелу атамана Патрубейкі (дзейнічаў на Высоччыне), аддзелу атамана Лявона, а таксама атаману Сувораму (сапраўднае імя — [[Барыс Лукашук]], дзейнічаў ў раёне [[Пінск|Пінску]]у, [[Лунінец|Лунінца]], [[Камень-Кашырскі|Камень-Кашырскага]] і [[Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадка]]) і іншым атаманам і іх аддзелам. Пазьней, як сьведка, быў забіты й [[Язэп Урбановіч]].
 
Адная з тактыкаў [[Народны камісарыят унутраных справаў|НКУС]] прагледжваецца ў тым, якім чынам быў забіты атаман Суворы: пад маскай палонных Чырвонае Арміі да аддзелу былі паступова інфільтраваныя савецкія агенты. Аднаго дня іх набралася больш за дваццаць і яны забілі атамана разам з ад’ютантамі, а «чыстку» дакончыў адмысловы атрад НКУС. Паьля забойства Суворага, каб падмануць мясцовых [[Палешукі|палешукоў]] і мець ад іх дапамогу, НКУС вырашыла зьмяніць назву аддзелу на сугучную «атрад імя [[Аляксандар Сувораў|Маршала Суворава]]». Тым ня менш, украінцаў-«бульбаўцаў» такім чынам падмануць не ўдалося, і калі мела адбыцца заплянаваная раней сустрэча атрадаў дзеля супольнай акцыі, то савецкія агенты ня ведалі патрэбнага адказу на гасла следапытаўсьледапытаў [[Украінская паўстанчая армія|УПА]], якія потым зажадалі выйсцявыйсьця наперад атамана Суворага і, выкрылы правакацыю, уцяклі адстрэльваючыся. Сярод іншых мэтадаў было перакідваньне партызанаў за сотні кілёметраўкілёмэтраў у іншы раён, захоп сям’і партызана ў палон і далейшы яе расстрэл у разе калі партызан выказвае незадаволеньне ці зьбягае, або звыклы расстрэл самога непадуладнага партызана.
 
== Заняпад БНП ==
Да 1944 году засталіся толькі асобныя аддзелы БНП, а залежныя ад савецкага кіраўніцтва атрады былі «разбаўлены» расейцамі. Улетку незалежныя атрады зноў распачалі маштабную барацьбу супраць [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]], але кожны ззь іх дзейнічаў самастойна й сама БНП была развалена. Аддзелам з [[Лунінец|Лунінеччыны]] (Марочна, Лахва, Давыд-Гарадок) і [[Пінск|Піншчыны]] прыйшлося самаліквідавацца ці адступіць да сваіх украінскіх хаўрусьнікаў на памежжа ў [[Столін|Століншчыне]]шчыне і [[Камень-Кашырскі|Камень-Кашыршчыне]], дзе яны змагаліся разам з аддзеламі [[Тарас Бульба-Баравец|Бульбы-Бараўца]]. Аддзел атамана Бякеты быў зьнішчаны [[Армія Краёва|Арміяй Краёвай]] каля [[Беліца|Беліцы]] ў [[Ліда|Лідчыне]], а аддзелу атамана [[Язэп Таўпека|Таўпекі]] (дзейнічаў у раёне [[Баранавічы|Баранавічаў]], [[Наваградак|Наваградку]] й [[Слонім|Слоніму]]у) прыйшлося адысьці ў [[Аўгустоўская пушча|Аўгустоўшчыну]] пасьля бою, у якім ад разрыву гранаты адарвала руку [[Юрка Стасевіч|Юрку Стасевічу]]. [[Ліпічанская пушча|Ліпічанскі]] аддзел БНП далучыўся да [[Слонім|Слонімскага]]скага батальёну [[Беларуская краёвая абарона|Беларускае краёвае абароны]]. Мікалай Скрундзь ачоліў частку былога аддзелу камандзіра Шанька й далучыўся да [[Косаў|косаўскайкосаў]]скай самааховы, дзе рэшткі аддзелу пасьпяхова змагаліся з савецкімі партызанамі. ПразПразь некаторы час аддзелы Харэўскага й Перагуда паспяховапасьпяхова змагаліся з савецкімі войскамі дзякуючы захопу першагатунковай зброі пакінутай немцамі каля [[Любяшоў|Любяшова]]: кожнаму хапіла па нямецкім аўтамаце, былі здабытыя лёгкія кулямёты і шмат гранатаў, але цяжкія мінамёты і кулямёты давялося закапаць у схоўках. Так, аддзел Харэўскага змагаўся на Берасьцейшчыне й Піншчыне, каля [[Агінскі канал|канала Агінскага]], на поўнач ад [[Косаў|Косаўшчыны]]шчыны да Высацка ў [[Столін|Століншчыне]]шчыне, Лахвы і [[Камень-Кашырскі|Камень-Кашырскага]], супрацуючы разам з аддзеламі Тараса Бульбы-Бараўца, якія дзейнічалі на поўдзень ад [[Прыпяць|Прыпяці]]. Аддзелы Бялейкі і Мініча (Хоміча) самаліквідаваліся. Пазьней аддзелы атаманаў Таўпекі, Перагуда й Харэўскага разам зь іншымі прабіліся на Захад ў 1945—1948 гады. Да 1947 року партызаны з аддзелу атамана Перагуда змагаліся таксама й з польскімі нацыяналістычнымі партызанамі, якія забівалі беларусаў і палілі беларускія вёскі, прымушаючы тых эміграваць з камуністычнай [[Польская Народная Рэспубліка|Польскае Народнае Рэспублікі]] ў [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]].
 
У 1949 року партызаны атаманаў Харэўскага й Перагуда выехалі з [[Заходняя Нямеччына|Заходняе Нямеччыны]] ў [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвую Амэрыку]]. Колішнія ўдзельнікі й сябры БНП эмігравалі да [[Канада|Канады]], [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], [[Вэнэсуэла|Вэнэсуэлы]], [[Балівія|Балівіі]], [[Парагвай|Парагваю]], [[Аргентына|Аргентыны]] й [[Бразылія|Бразыліі]], дзе зарганізавалі [[Саюз былых удзельнiкаўудзельнікаў збройнай барацьбы за вызваленьне Беларусі]]. У Бразыліі праводзіліся сустрэчы вэтэранаў БНП, а ў 1968 годзе [[Камітэт дзяржаўнай бясьпекі|КДБ]] быў забілі [[Якуб Харэўскі|Якуба Харэўскага]] разам з ад’ютантам Канстанам Гукам, інсцэніравалы аўтакатастрофу.<ref>http://jivebelarus.net/history/new-history/belarusian-partizans.html Беларуская Народная Партызанка ў 1944-48 гадах. Сяргей Ёрш</ref>
 
Некаторыя суполкі й асобныя партызаны былой БНП працягвалі збройную барацьбу супраць СССР нават у 1950-х, паасобку ці ў складзе аддзелаў «[[Чорны кот (арганізацыя)|Чорнага Ката]]» і ў атрадах [[Украінская паўстанчая армія|УПА]].
Радок 36:
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
 
* Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — МінскМенск, 1999. [[:be:Адмысловае:BookSources/9856374073|ISBN 985-6374-07-3]]
<references group=""></references>
 
[[Катэгорыя:Антысавецкія падпольныя арганізацыі на Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускія нацыяналістычныя арганізацыі]]