Дабравесьце: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д афармленьне
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 7:
У канон кніг [[Біблія|Бібліі]] ўваходзяць: [[Эвангельле паводле Мацьвея]], зь ліку [[12 вялікіх апосталаў]] Ісуса Хрыста; [[Эвангельле паводле Марка]], зь ліку [[70 меншых апосталаў]], які быў спадарожнікам вялікага апостала Пятра; [[Эвангельле паводле Лукі]], зь ліку меншых апосталаў, спадарожніка вялікага апостала Паўла; [[Эвангельле паводле Яна]], зь ліку вялікіх апосталаў.
 
Тры першыя кнігі Чацьвераэвангельля (паводле Мацьвея, паводле Марка, паводле Лукі) у біблеістыцы названы сінаптычнымі (грэч. зводныя; падзеі, якія можна аглядаць разам), таму што яны блізкія паміж сабою кампазыцыяй і зьместам. Ад [[Сынаптычныя Эвангельлі|сынаптычных эвангельляў]], у якіх апавядаецца пераважна пра зямное жыцьцё Хрыста і цуды, створаныя ім у [[Галілея|Галілеі]], адрозьніваецца Эвангельле паводле Яна, дзе гутарка ідзе пра духоўны сэнс Хрыста-богачалавека, увага акцэнтуецца на боскай прыродзе Хрыста і на цудах, створаных ім у [[Юдэя|Юдэі]]. Рукапісы-першакрыніцы Чацьвераэвангельля напісаны старажытнагрэцкай мовай александрыйскай рэдакцыі, вядомай адукаваным людзям [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]] і суседніх дзяржаваў. Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што першае Эвангельле паводле Мацьвея напісана ў арыгінале на арамейскай мове. Усе чатыры Эвангельлі, узаемадапаўняльныя паводле зьместу, адзіныя паводле хрысталягічнай канцэпцыі, прызнаны [[хрысьціянства|хрысьціянскай царквою]] кананічнымі ў адрозьненьне ад некананічных, вольных інтэрпрэтацыяў эвангельскага зьместу (эвангельлі паводле Пятра, паводле Андрэя, паводле Піліпа і іншыя; гл. [[Апокрыфы]]). Кананічныя Эвангельлі складаюць асноўную крыніцу ій крытэрыяўкрытэраў хрысьціянскай веры, таінстваў і догматаў, сымбалічна выяўленых у боскай літургіі і царкоўным мастацтве. Пропаведзь Эвангельля, пераўтварэньне асабістага і грамадзкага жыцьця паводле Хрыстовага закону свабоды — асноўнае прызначэньне хрысьціянскай царквы.
 
== Час стварэньня ==