Чорная Русь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 15 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q657484 (translate me)
Pr12402 (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 5:
Ангельскі дыплямат [[Джайлс Флетчар]] у трактаце «Пра Расейскую дзяржаву» ([[Лёндан]], [[1591]]) заўважыў: «''Расея калісьці называлася [[Сарматыя]]й… Гэтая зямля падзялялася на дзьве галоўныя часткі: Белую і Чорную. Белая Сарматыя ўключала ў сябе ўсю прастору, што ляжыць на поўнач і з боку [[Лівонія|Лівоніі]], як вобласьці, якія цяпер называюць Дзьвінскай, Васкай, Усьцюскай, Валагодзкай, Каргопальскай, Наўгародзкай і гэтак далей, сталіцай ці галоўным горадам якіх быў [[Ноўгарад Вялікі]]. Чорнай Сарматыяй называлася ўся краіна, што ляжыць на поўдзень, ля мора [[Эўксінскае мора|Эўксінскага]], ці [[Чорнае мора|Чорнага]], як княствы: [[Уладзімерскае княства|Уладзімерскае]], [[Маскоўскае княства|Маскоўскае]], [[Разанскае княства|Разанскае]] і іншыя''». Вельмі падобны на ягоны падзел Русі галяндзкага гісторыка і палітоляга Георга Хорна. У працы «Сьвет дзяржаваў» ([[1668]]) ён пісаў: «''Русь падзялялася на Белую і Чорную. Двума галоўнымі яе княствамі былі Кіеўскае (Kiovia) і Ўладзімерскае (Vladimiria). Той, хто валодаў імі, лічыўся як бы манархам русінаў. Кіеў быў сталіцай Чорнай Русі, Уладзімер — Белай''».
 
Больш дакладных прыкмет лякалізацыі Чорнай Русі, апроч знаходжаньня яе на поўдзень ад Белай, не было. Таму розныя аўтары разыходзіліся ў даным пытаньні яшчэ больш, чым наконт Белай. Правядзеньне ўмоўнай мяжы паміж гэтымі дзьвюма часткамі, ці «правінцыямі» Русі залежала, хутчэй, ад густу аўтара, а не ад якіх–кольвечы аб’ектыўных крытэрыяўкрытэраў.
 
«Кананічны» парадак разьмяшчэньня «каляровых» частак Русі з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — Белая, Чорная, Чырвоная — упершыню сустракаецца на карце Фра Маўра ([[1459]]), на якой Чорная Русь паказаная на правабярэжжы [[Ака (рака)|Акі]]. Хаця асобныя часткі гэтай трыяды пазьней перамяшчаліся па карце, такая іх узаемная арыентацыя, як правіла, захоўвалася нязьменнай. На глёбусе Меркатара (Лувэн, [[1541]]) ''Russia Nigra'' паказаная на ўсход ад [[Пскоў|Пскова]], як і на карце [[Скандынавія|Скандынавіі]] Олаўса Магнуса ([[1539]]). Польскі пісьменьнік 17 стагодзьдзя Ш. Старавольскі лічыў, што Чорная Русь — гэта «правінцыя Чарнігаўская». А. Гваньіні згадваў «''чорных русінаў, сталіца якіх [[Львоў]]''». Некаторыя карты Сансона д’Абэвіля–бацькі паказваюць Чорную Русь паміж Львовам і Халмом. Яшчэ доўга ўсьлед за Дж. Флетчарам Чорнай Русьсю называлі [[Маскоўскае княства|Маскоўскую дзяржаву]], напрыклад, А. Гваньіні ў выданьні [[1611]], Андрэас Келер у [[1659]] і гэтак далей.