Беларуская Народная Рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KastusK (гутаркі | унёсак)
Радок 83:
Ужо 5 сьнежня 1917 году, адолеўшы ўсе перашкоды і рознагалосьсі ваеннага часу, беларускі народ зарганізаваў у [[Менск]]у [[Першы Ўсебеларускі кангрэс]], на які сабралася 1872 дэлегаты з усіх этнічных беларускіх абшараў — ад Смаленшчыны да Беласточчыны. Ніводнаму з народаў былой імпэрыі, якія на той час ня мелі незалежнасьці, гэткага прадстаўнічага зьезду ў той час склікаць не ўдалося. У параўнаньні, на Другі Ўсерасейскі зьезд Саветаў, які прыводзіла да ўзору бальшавіцкая ўлада, сабралася толькі 649 дэлегатаў. Старшынём зьезду быў абраны прафэсар [[Ян Серада]], ганаровым старшынём акадэмік [[Яўхім Карскі]]. На зьезьдзе быў агучаны лёзунг «Няхай жыве Беларуская Народная Рэспубліка!» Усебеларускі кангрэс абвясьціў сябе найвышэйшым органам улады Беларусі і не прызнаў тут легітымнасьць бальшавіцкай улады. Аднак зьезд не пасьпеў дакончыць сваёй працы. Новыя бальшавіцкія ўладары спалохаліся нацыянальнага самавызначэньня беларусаў, у выніку чаго на разгон зьезду былі адпраўленыя ўзброеныя жаўнеры з кулямётамі і бронетэхнікай. Дэлегаты Ўсебеларускага зьезду вельмі позна зразумелі, што над зьездам навісла пагроза гвалтоўнага разгону з боку бальшавіцкага [[Аблвыканкамзах]]у. Яшчэ напачатку сьнежня 1917 году з дэлегатаў Усебеларускага кангрэсу сфармавалася Ваенная камісія, у якую ўвайшлі каля 100 чалавек, у тым ліку два генэралы — [[Кіпрыян Кандратовіч]] і Алексіеўскі (камандзір Свэабарскай фартэцыі, якая падпарадкоўвалася [[Петраград]]зкаму гарнізону). Недзе ў сярэдзіне сьнежня Ваенная камісія накіравала свайго прадстаўніка [[Васіль Русак|Васіля Русака]] ў Воршу, каб той дамовіўся з камандзірам тамтэйшага кавалерыйскага эскадрону, прыхільнікам Вялікай Беларускай Рады ротмістрам Якубенем пра таемную перадысьлякацыю эскадрону ў Менск для забесьпячэньня аховы Ўсебеларускага кангрэсу. Але гэты крок быў запозьненым.
 
У ноч з 17 на 18 сьнежня 1917 году (паводле [[Юліянскі каляндар|старога стылю]]) бальшавікі зьезд разагналі. Дэлегаты былі бяз зброі й не змаглі супрацьстаяць узброеным бальшавіцкім жаўнерам. Але той зьезд, адбіваючыся ад бальшавіцкіх пагромшчыкаў, пасьпеў прагаласаваць за самавызначэньне Беларусі. Абраная дэлегатамі Рада Ўсебеларускага кангрэсу атрымала ўсе юрыдычныя і маральныя паўнамоцтвы на далейшую пабудову дзяржавы. І ў адпаведнасьці з гэтым, у далейшым (25 сакавіка 1918 году) Выканкам Рады Ўсебеларускага кангрэсу абвясьціў Беларускую Народную Рэспубліку, і беларускі народ атрымаў дзяржаўнасьць. Працэдура тая была юрыдычна бездакорнай. Але ж тады, у сьнежні 1917 году, на загад бальшавіцкага Аблвыканкамзаху пад кіраўніцтвам камісара [[МіхаілМікалай Крывашэін|М. І. Крывашэіна]] быў разагнаны [[Першы Ўсебеларускі кангрэс]]. Ужо 18 сьнежня дэлегаты Рады Ўсебеларускага кангрэсу, у складзе 56 чалавек на чале зь [[Язэп Лёсік|Язэпам Лёсікам]], патаемна сабраліся ў чыгуначным дэпо пад аховай рабочай дружыны і пастанавілі падпарадкаваць сабе [[Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада|Цэнтральную Беларускую Вайсковую Раду (ЦБВР)]], а таксама выдзелілі з свайго складу больш мабільны кіроўны орган — Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага кангрэсу. Ён зрабіўся юрыдычным і маральным пераемнікам усёй улады, якая належала Першаму Ўсебеларускаму кангрэсу. Выканкам Усебеларускага кангрэсу атрымаў даручэньне, як толькі будзе магчымым, узяць уладу на Беларусі ў свае рукі і рыхтавацца да гэтага вырашальнага моманту.
 
: ''Пра падзеі 19—21 лютага 1918 году ў Менску глядзіце таксама артыкул [[Беларуска-польская адміністрацыя Менску]].''