Васіль Сідаровіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Удзельнік камуністычнага падпольля [[Заходняя Беларусь|Заходняе Беларусі]]. У [[1926]]—[[1927]] скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]], наведваў мастацкую студыю [[Язэп Драздовіч|Язэпа Драздовіча]]. Друкаваўся ў гімназійных пэрыядычных выданьнях «[[Золак]]», «[[Покліч]]», супрацоўнічаў з гумарыстычна-сатырычным часопісам «[[Маланка (часопіс)|Маланка]]». З пачатку 1930-х эміграваў, як і іншыя заходне-беларускія мастакі, сябры па студыі М.[[Мікалай Васілеўскі]], [[РыгорРаман Семашкевіч]], у [[СССР]]. Вучыўся ў [[Віцебск]]ім мастацкім тэхнікуме. Нейкі час працаваў сцэнографам у тэатры Чалябінску, дзе і быў рэпрэсаваны як эмігрант і выхадзец з заходне-беларускіх земляў.
 
Сэрыі графічных аркушаў Васіля Сідаровіча апублікаваныя ў Вільні ў 1920-я («Хоць гультаём мяне завуць, а з працы ўсе маёй жывуць», «Што Рыгор у сьвеце бачыў», «Беларусь, ты прабуджайся, ашукаць сябе ня дайся», «І на зямлі і пад зямлёй „апякун“ усё за табой» і іншыя), адлюстравалі праблемы і рэаліі палітычнага жыцьця Заходняе Беларусі часу знаходжаньня яе пад польскай уладай. Пэйзажы «Ручай», «Вясна», «Стагі за ваколіцай» (захаваліся ў прыватнай калекцыі) сьведчаць аб добрым адчуваньні мастаком асаблівасьцяў беларускага ляндшафту, яго калярыту і настраёвасьці.