Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Савецкі раён (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 22:
::Аднак відавочным ёсьць тое, што межы не супадаюць: Зялёны Луг і Залатая Горка уваходзяць толькі на палову, ад Пярэспы — толькі невялікая частка, Старажоўка — увогуле, практычна не ўваходзіць. На афіцыйнай старонцы, адкуль паходзіць гэтая інфармацыя, звычайная для афіцыёзу прафанацыя (спроба схаваць праблему празь перакручваньне рэальнай сытуацыі) — прывёў мапу гістарычных мясцовасьцяў [[Абмеркаваньне:Савецкі раён (Менск)#Штучныя межы|тут]], можаце самі супаставіць: Камароўская вуліца — мяжа Старажоўкі — адпавядае цяперашняму пр. Машэрава (т.ё. фактычна ўся Старажоўка засталася па-за раёнам), Даўгінаўскі і Старавіленскі (Даўмана) тракты, уздоўж якія ідзе Пярэспа — па-за межамі раёну, Даўгабродзкая (Казлова) — што падзяляе Залатую Горку папалам — мяжа раёну. На жаль, простае перайменаваньне праблемы не разьвяжа, бо межы праводзіліся цалкам бязглузда і гэтая інфармацыя мае прысутнічаць у артыкуле. Таму не існуе і грунтоўных прапановаў аб перайменаваньні, бо ў іх няма сэнсу. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Kazimier Lachnovič]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 21:32, 17 сакавіка 2020 (+03)
:::Вялікі дзякуй за ўважлівасьць да межаў. Дадаў мікрараёны Сельгаспасёлак і Цна. Пазначыў палову Зялёнага Лугу. Згадаў перадачу прадмесьцяў Пярэспа і Старажоўка ў Цэнтральны раён. На Мапах Гугла былыя прадмесьці Камароўка і Залатая Горка займаюць меншую плошчу за аднайменныя мікрараёны, у якія тыя пераўтварыліся. Мабыць варта дадаць апошнія ў [[Шаблён:Мікрараёны Менску]] для разьвязаньня супярэчнасьці.--[[Удзельнік:W]] 11:04, 20 сакавіка 2020 (UTC+3)
 
Артыкул, як і іншыя тэксты аўтара, вельмі перагружаны залішнімі падрабязнасцямі, якія ўскладняюць чытанне. Напрыклад адрасы - ну аформіце іх бы хоць зноскамі, каб не разбівалі пералік, а лепей увогуле прыбярыце. І чаму гэтыя вуліцы не вікіфікаваныя? Ці форма прадпрыемства: ды ўсім пляваць у артыкуле пра раён на ТАА, УП ці ЗАТ — гэтая інфармацыя для артыкулаў пра прадпрыемствы, а тут гэта проста лішнія знакі. Няма падраздзелаў, хоць яны напрошваюцца . Тое, што пералічана ў "Адпачынку" гэта культура. І гэты пераскок з казіно і кінатэатра на могілкі, а потым раптам на радыё... "Смешались в кучу кони, люди, И залпы тысячи орудий. Слились в протяжный вой…" Неабходна развесці: ёсць культурныя ўстановы, ёсць СМІ, ёсць гістарычныя славутасці. Клубы ўвогуле рэч непастаянная, я б проста згадаў, што на такі вось год іх столькі, бо абнаўляцца гэтая інфармацыя не будзе і хутка састарэе. У "Мінуўшчыну" таксама нейкім чынам трапіў велізарны абзац "пра ўсё", з яго дакладна б атрымаўся раздзел "Эканоміка". Кіраўнікі раёна чамусьці адарваныя ад органаў улады (увогуле ім месца ў артыкуле пра адміністрацыю раёна, але пакуль такога няма, варта знайсці ім больш прыстойнае месца). --[[Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў|Чаховіч Уладзіслаў]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Чаховіч Уладзіслаў|гутаркі]]) 20:15, 24 сакавіка 2020 (+03)