Дынастыя Цын: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «с»
д выдаленая Катэгорыя:Гісторыя Кітаю; дададзеная Катэгорыя:Дынастыя Цын з дапамогай HotCat
Радок 19:
|НаступнаяДзяржава3 = Тыбэт (1912 — 1951)
|СьцягНаступнайДзяржавы3 = Flag of Tibet 1920-1925.svg
|Катэгорыя = Гісторыя Кітаю
}}
'''Дына́стыя Цын''' ці '''Імпэ́рыя Цын''' ([[маньчжурская мова{{Мова-маньчж|па-маньчжурску]]: [[Файл:Daicing gurun.png|14пкс]]}}, {{Кітайская||清朝|Qīng Cháo||}})  — шматнацыянальная імпэрыя, якая была створаная [[маньчжурыМаньчжуры|маньчжурамі]] й імі кіравалася. Згодна з традыцыйнай кітайскай гістарыяграфіяй  — апошняя дынастыя манархічнага [[Кітай|Кітаю]]. Была заснаваная ў 1616 годзе маньчжурсім клянам [[Айсін Гёро]] на тэрыторыі [[Маньчжурыя|Маньчжурыі]], на сёньня яна завецца [[Дунбэй|паўночна-ўсходнім Кітаем]]. Менш чым праз 30 гадоў пад ейнай уладаю апынуўся ўвесь Кітай і частка [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]].
 
Першапачаткова дынастыя звалася як «Цьзінь» (金  — золата), але пазьней назва была зьмененая на «Цын» (清  — «чысты») у 1636 годзе. У першай палове XVIII стагодзьдзя ў цынскага ўраду атрымалася наладзіць дастаткова эфэктыўнае кіраваньне краінай, адным з вынікаў гэтага было тое, што Кітай зьяўляўся краінай з найвышэйшым паказчыкам павелічэньня колькасьці насельніцтва. Цынскі двор праводзіў [[Хайцын|палітыку самаізаляцыі]], што, нарэшце, прывяло да таго, што ў XIX стагодзьдзі Кітай быў сілком адчынены заходнім дзяржавам і пераўтварыўся ў паўкаляніяльную краіну.
 
У наступным супрацоўніцтва з заходнімі дзяржавамі дапамагло дынастыі пазьбегнуць паразы ў часы [[паўстаньне тайпінаў|паўстаньня тайпінаў]], праводзіць адносна пасьпяховую мадэрнізацыю краіны й такім чынам праіснаваць да пачатку XX стагодзьдзя, аднак гэта таксама сталася чыньнікам росту нацыяналістычных (антыманьчжурскіх) настрояў.
Радок 30 ⟶ 29:
 
== Гісторыя ==
 
=== Узьнікненьне дзяржавы ===
У пачатку XVII стагодзьдзя правадыр аселых у [[Маньчжурыя|Маньчжурыі]] [[чжурчжэні|чжурчжэняў]] [[Нурхацы]] здолеў ня толькі аб’яднаць пад сваім кіраўніцтвам некалькі дзясяткаў разрозьненых плямёнаў, але й закласьці асновы палітычнай арганізацыі. Прэтэндуючы на ​​[[сваяцтва]] з чжурчжэньскай [[дынастыя Цьзінь (1115—1234)|дынастыяй Цьзінь]], Нурхацы абвесьціў свой клан «[[Айсін Гёро|Залатым родам]]». Роду Нурхацы належала валоданьне Маньчжоў, якое знаходзілася за паўночнай мяжой Кітаю.
Радок 35:
У 1585—1589 гадах Нурхацы, падпарадкаваўшы плямёны мінскага вэя [[Цьзяньчжоў]], сваіх непасрэдных суседзяў, аб’яднаў іх з насельніцтвам Маньчжоў. Затым ён прыступіў да суседніх плямёнаў. За два дзесяцігодзьдзі маньчжуры зьдзейсьнілі каля 20 вайсковых экспэдыцыяў супраць суседзяў. Для ўмацаваньня свайго становішча Нурхацы распачаў паездку ў [[Пэкін]], дзе быў прадстаўлены на аўдыенцыі імпэратару [[Чжу Іцьзюнь|Ваньлі]].
 
У 1589 годзе Нурхацы абвесьціў сябе ''ванам'', то бок вялікім князем, а ў 1596 годзе  — ванам дзяржавы Цьзяньчжоў. Ягоныя хаўрусьнікі  — усходнемангольскія князі  — паднесьлі яму ў 1606 годзе тытул Кундулэн-хана. У 1616 годзе Нурхацы абвесьціў аднаўленьне чжурчжэнскай дзяржавы Цьзінь, а сябе абвесьціў ейным ханам. Сталіцай гэтай дзяржавы стаў горад [[Сінцьзін]]. Дзякуючы дыпляматычнай і ваеннай актыўнасьці Нурхацы, да 1619 году ў межах новай дзяржавы было аб’яднана большасьць чжурчжэнскіх плямёнаў.
 
У 1621 годзе маньчжуры ўварваліся ў [[Ляадун]] і разьбілі кітайскія войскі. Нурхацы аблажыў і ўзяў штурмам горад [[Шэньян]], які атрымаў маньчжурскую назву «Мукдэн», і горад [[Ляаян]]. Увесь гэты рэгіён апынуўся пад кіраўніцтвам хана Нурхацы. Вырашыўшы трывала замацавацца на захопленай тэрыторыі, ён ня стаў зганяць заваяванае насельніцтва ў Маньчжоў, пакінуўшы яго й сваё войска ў Ляадуне, а сталіцу зь Сінцьзіну перанёс у 1625 годзе ў Мукдэн.
 
Пасьля сьмерці Нурхацы ў 1626 годзе ўлад успадкаваў ягоны сын [[Абахай]], вядомы таксама як Хунтайджы альбо Хуантайцьзі. Працягваючы справу бацькі, Абахай падпарадкаваў яшчэ незалежных чжурчжэнскіх правадыроў. З 1629 году да пачатаку 40-х гадоў XVII стагодзьдзя Абахай зьдзейсьніў каля дзесяці выправаў на суседнія плямёны. Пры гэтым ён працягваў будаваць дзяржаву: у 1629 годзе была ўведзеная кітайская экзамэнацыйная сыстэма для будучых чыноўнікаў і ваеначальнікаў, арганізаваны Сакратарыят, які вёў дзяржаўнае справаводзтва, а ў 1631 годзе  — сыстэму «шасьці ведамстваў», аналягічнай існай у той час у Кітаі. На шэраг пасадаў былі прызначаныя кітайскія чыноўнікі-перабежчыкі.
 
Паход на Кітай у 1627 годзе пад кіраўніцтвам самога Абахая ня даў адчувальных вынікаў. Паколькі [[Карэя]], як васал Кітаю, усяляк падтрымлівала [[дынастыя Мін|дынастыю Мін]], маньчжуры ўварваліся ў гэтую краіну й пачалі зьдзяйсьняць масавыя забойствы й рабаваньні. Карэйскі ван быў вымушаны саступіць сіле, скласьці дамову на мір з Маньчжоў, выплаціць ім даніну й наладзіць гандаль зь пераможцамі.
Радок 45:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
* Compton'sCompton’s Living Encyclopedia (1995–20081995—2008). "«[http://academic.brooklyn.cuny.edu/core9/phalsall/texts/chinhist.html Chinese Cultural Studies: Concise Political History of China]."» {{ref-en}}
* [http://www-chaos.umd.edu/history/toc.html "«History of China"» from the University of Maryland web site]{{ref-en}}
* "«[http://www.cosmopolis.ch/english/art/68/qing_art.htm Qing art of the reigns of the Kangxi, Yongzhen and Qianlong Emperors]."» {{ref-en}}
* Section on the Ming and Qing dynasties of "«[http://afe.easia.columbia.edu/china/geog/population.htm#2b China'sChina’s Population: Readings and Maps]."» {{ref-en}}
* "«[http://drben.net/ChinaReport/Sources/History/Qing/Descendancy_Summary_Qing_Dynasty_1644-1911AD.html Short History & Time-Line of the Qing Dynasty]."» {{ref-en}}
* [http://www.history-of-china.com/qing-dynasty/kangxi-emperor.htm Kangxi Emperor]{{ref-en}}
* [http://freespace.virgin.net/bob.ellerton/WMesney.htm Extensive notes on William Mesny, Qing general, author and plant collector, and his family tree]{{ref-en}}
 
[[Катэгорыя:ГісторыяДынастыя Цын| Кітаю]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]