Бухаўшына (Маладэчна): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
 
== Гісторыя ==
Вёска атрымала вядомасьць пасьля ўвядзеньня ў дзеяньне чыгункі Лібава — Ромны ў 1873 годзе, калі з разьвіцьцём чыгуначнага вузла ля станцыі за вярсту ад мястэчка Маладэчна вырас новы жылы масіў. Новае паселішча хутчэй адносілася да суседняй вёскі Бухаўшчына, чым да Маладэчна. Увесну 1919 году вяскоўцы разам з маладэчанцамі заклалі першую камуну, якой кіраваў селянін Аляксей Пагуда. Паводле савецка-летувіскай дамовы 1920 року мяжа паміж РСФСР і Рэспублікай Летува павінная была прайсьці з усходняга боку вёскі. З 1921 року ў складзе [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага ваяводзтва]] Польшчы. У 1927 ў сувязі з утварэньнем [[Маладэчанскі павет|Маладэчанскага павету]] побач зь вёскай быў узьведзены будынак стараства. Паводле загаду ад 26 красавіка 1929 Бухаўшчына ўвайшла ў склад навастворанага гораду Маладэчна. З 1936 г. на рагу сучасных вуліц Грамадоўскай і Бухаўшчыны функцыянавала няпоўная сярэдняя школа №10 для дзяцей чыгуначнікаў і ваеннаслужачых з Галянова. У вайну будынак згарэў. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў у першай палове ХХ ст. адразу за Бухаўкай разьмяшчалася крыніца зь лячэбнай вадой.
 
== Сучаснасьць ==